Ульянаўка (Гомельская вобласьць)
вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Улья́наўка, Ульля́наўка — вёска ў Беларусі, на рацэ Мытва, каля ўрочышча Тарчыцы. Уваходзіць у склад Млыноцкага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 25 чал. (2004). Знаходзіцца за 6 км на ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 183 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогнай Княжабор’е — Ельск.
Ульянаўка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Млыноцкі |
Насельніцтва: | 25 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°47′12″ пн. ш. 29°16′13″ у. д. / 51.78667° пн. ш. 29.27028° у. д.Каардынаты: 51°47′12″ пн. ш. 29°16′13″ у. д. / 51.78667° пн. ш. 29.27028° у. д. |
Ульянаўка на мапе Беларусі Ульянаўка |
Гісторыя
рэдагавацьУльянаўку ў пач. XX ст. заснавалі перасяленцы з суседніх вёсак. Мясьціна ўваходзіла ў склад Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 — 123 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 16 гаспадарак, 25 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.