Ульнова (Аструдзкі павет)
Ульно́ва (па-польску: Ulnowo, па-нямецку: Faulen) — вёска ў гміне Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца прыкладна за 30 км на паўднёвы ўсход ад Аструды і за 42 км на паўднёвы захад ад Ольштыну.
Ульнова | |
польск. Ulnowo | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Вармінска-Мазурскае |
Павет: | Аструдзкі |
Гміна: | Грунвальд |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 14-107 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°18′0″ пн. ш. 20°6′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 20.1° у. д.Каардынаты: 53°18′0″ пн. ш. 20°6′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 20.1° у. д. |
Ульнова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У 1975—1998 гадох мясцовасьць належала да Ольштынскага ваяводзтва.
Вёска знаходзіцца непасрэдна ля возера Любень, ля якога, паводле польскага гісторыка Яна Длугаша, знаходзіўся каплічны намёт польскага караля Ўладзіслава Ягайлы ў часе Грунвальдзкай бітвы. Прыблізна ў 3,5 км на паўднёвы захад ад месца, дзе стаяў намёт, знаходзіцца поле, на якім 15 ліпеня 1410 аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад супольным кіраўніцтвам Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта нанесла сакрушальную паразу крыжакам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгэнам.