Ульляна Краўчанка
Ульляна Краўчанка (па-ўкраінску: Уляна Кравченко, імя пры нараджэньні: Юлія Шнайдар; 18 красавіка 1860, Мікалаеў, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстрыйская імпэрыя — 31 сакавіка 1947, Пшэмысьль, Польшча) — украінская паэтка, пісьменьніца нямецкага паходжаньня. Актывістка ўкраінскага жаночага руху, настаўніца.
Ульляна Краўчанка | |
Уляна Кравченко | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Юлія Шнайдер |
Псэўданімы | У. К.; Ю. М. Ш.; Кравч.; Уляна; У. Кр.; Ул. Кр.; Кравченко, У.; Уляна К.; Кравченко, Уляна; Уляна Кр.; Юлія Ш.; Юлія Ш. М. |
Нарадзілася | 18 красавіка 1860 |
Памерла | 31 сакавіка 1947 (86 гадоў) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, дзіцячая пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1881—1947 |
Жанр | Паэзія, проза |
Мова | нямецкая, украінская мова і польская мова |
Дэбют | 1881 |
Значныя творы | Prima vera (1885), На новий шлях (1891), Для неї — все! (1931) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 18 красавіка 1860 году ў Мікалаеве, цяпер Львоўская вобласьць Украіны (раней Аўстрыйская імпэрыя) у сям’і павятовага чыноўніка нямецкага паходжаньня[1].
Ейны бацька Юліюс Шнайдар служыў павятовым пісарам у Мікалаеўскім павеце. Бацька памер, калі Юлі было 10 гадоў. Маці Ульляны — Юлія Лапушанская, дачка сьвятара грэка-каталіцкага вызнаньня. Выхоўвалася ў сям’і дзядзькі, судовага дарадцы А. Лапушанскага[2].
Пачатковую адукацыю будучая пісьменьніца атрымала дома (настаўніца-немка часта «пасьля лекцыяў» размаўляла з вучаніцай пра літаратуру). Потым Юлія Шнайдар вучылася ў Львоўскай настаўніцкай сэмінарыі (1877—1881). Пасьля заканчэньня настаўнічала ў школах Львоўшчыны[3].
Пад уплывам вершаў І. Франка пачала самастойна пісаць і вывучаць украінскую мову. У доме дзядзькі-прыхільніка старарусінаў А. Лапушанскага, як і ў многіх іншых тагачасных украінскіх сем’ях Львова, размаўлялі пераважна па-польску і на «языччы»)[4].
У Львове на працы яе «абвінавацілі» ў прыхільнасьці да фанэтычнага правапісу (у адрозьненьне ад афіцыйнага этымалягічнага) і папулярызацыі ідэяў Івана Франка, што прывяло да ейнага звальненьня. Пэўны час Ульляна Краўчанка працавала настаўніцай у сям’і памешчыка ў вёсцы Рудэнка пад Львовам, потым два гады ў вёсцы Долішні Лужок на Драгобыччыне, дзе выйшла замуж за настаўніка мясцовай школы, нарадзіла дачку і сына[5].
З 1920 года жыла і працавала ў Пшэмысьлі, дзе і памерла 31 сакавіка 1947 году і была пахаваная.
Творчасьць
рэдагавацьПасьля выхаду ў сьвет у 1885 годзе першага зборніку паэзіі «Prima vera», які падпісала сапраўдным імем і быў выразна пазначаны ўплывам паэзіі Івана Франка, маладая паэтка набыла значную папулярнасьць у чытацтва[6].
У 1891 годзе пад псэўданімам Ульляна Краўчанка выйшаў зборнік вершаў «На новий шлях», у якім былі зьмешчаныя вершы, напоўненыя грамадзка-палітычнымі і патрыятычнымі матывамі, заклікі да тагачасных жанчынаў да актыўнага ўдзелу ў жыцьці грамадзтва[7].
У далейшым ейныя вершы друкуюцца ў розных часопісах, альманахах і анталёгіях: «Зоря», «Літературно-науковий вістник», «Дзвінок», «Житє і слово», «Руслан» і іншых[8].
Акрамя таго выдала зборнікі паэзіі ў прозе «Замість автобіографії» (1934) і «Мої цвіти» (1933), шматлікія артыкулы, аўтабіяграфічныя нарысы, апавяданьні, успаміны. Паэтка зрабіла шматлікія пераклады эўрапейскіх паэтаў (М. Ленаў, А. Немаеўскага, С. Пшэсьмііцкага, А. Урбанскага, Я. Каспровіча)[9].
Друкавалася пад псэўданімамі і крыптонімамі: У. К.; Ю. М. Ш.; Кравч.; Уляна; У. Кр.; Ул. Кр.; Кравченко, У.; Уляна К.; Кравченко, Уляна; Уляна Кр.; Юлія Ш.; Юлія Ш. М[10].
Творы
рэдагавацьПаэзія
рэдагаваць- Prima vera (1885)
- На новий шлях (1891)
- В дорогу (1912)
- Проліски (1921)
- Лебедина пісня (1924)
- В житті є щось (1929)
- Шелести нам, барвіночку! (1932)
- Вибрані поезії (1941).
Проза
рэдагаваць- Перший рік практики (1887)
- Із записок учительки (1887).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Б. М. Янишин. Кравченко Уляна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2009. — Т. 5: Кон — Кю. — С. 274.
- ^ Юрій Горблянський. «І хто кому натхненням був…» До 150-річчя від дня народження Уляни Кравченко//Каменяр (інформаційно-аналітичний часопис Львівського національного університету імені Івана Франка), № 4, квітень 2010.
- ^ М. В. Ващишин, Л. І. Міщенко. Кравченко Уляна // Енциклопедія сучасної України: у 30 т. / ред. кол. І. М. Дзюба [та ін.] ; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001—2020.
- ^ Б. М. Янишин. Кравченко Уляна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2009. — Т. 5: Кон — Кю. — С. 274.
- ^ Царик Я. Талановита вихованка Каменяра // Дзвін. — 1990. — № 4.—С. 138—141.
- ^ Дей О. Поезія, овіяна духом Франка // Вітчизна. — 1959. — № 2. — С. 201—203.
- ^ Коцюба О. Співачка рідного краю: до 135-річчя Уляни Кравченко// Вітчизна. — 1996. — № 5/6. — С. 119—121.
- ^ Дей О. Поезія, овіяна духом Франка // Вітчизна. — 1959. — № 2. — С. 201—203.
- ^ Коцюба О. Останнє побачення // Жовтень. — 1975. — № 8. — С. 82—86.
- ^ М. В. Ващишин, Л. І. Міщенко. Кравченко Уляна // Енциклопедія сучасної України: у 30 т. / ред. кол. І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001—2020.