Улад Кірыкеш
Улад Юліян Кірыкеш (па-румынску: Vlad Iulian Chiricheș; нарадзіўся 14 лістапада 1989 году, Бакэў, Румынія) — румынскі футбаліст вугорскага паходжаньня, абаронца клюбу «Сьцяўа» і нацыянальнай зборнай Румыніі.
Улад Кірыкеш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 лістапада 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сьцяўа | |
Нумар | 21 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2010—2012 2012—2013 2013—2015 2015—2020 2019—2020 2020—2022 2022—2023 2023— |
Інтэрнацыянал Пандурый Сьцяўа Тотэнгэм Готспур Напалі → Сасуолё (арэнда) Сасуолё Крэманэзэ Сьцяўа |
41 (1) 39 (0) 42 (1) 27 (1) 32 (3) 9 (0) 53 (2) 16 (0) 17 (0) |
Зборныя | ||
2011— | Румынія | 76 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьЗаймацца футболам Улад пачаў у родным горадзе, але потым перайшоў у клюб «Ардзялул» з Клужу, дзе ў гэты ж час у акадэміі займаліся Міхай Рэдуц і Аляксандру Максім. У 2007 годзе Кірыкеш далучыўся да акадэміі партугальскае «Бэнфікі», дзе правёў 12 месяцаў. У 2008 гозе вярнуўся на радзіму, дзе спачатку выступаў за «Інтэрнацыянал», а потым за «Пандурый».
З 2012 году Ўлад быў гульцом сталічнага клюбу «Сьцяўа», які выклаў за гульца 1,2 млн эўра. 24 жніўня 2013 году румынскі клюб прадаўправы на гульца ангельскаму «Тотэнгэм Готспур» за 9,5 млн эўра[3]. Дэбют гульца за новы клюб прыпаў на матч Кубка Лігі супраць «Астан Вілы», які скончыўся перамогаў «шпораў» зь лікам 4:0.
30 ліпеня 2015 году італьянскі клюб найвышэйшага дывізіёну «Напалі» склаў чатырохгадовую дамову з футбалістам, выклаўшы за гэта 4,5 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Дэбют гульца прыпаў на хатні матч супраць «Сасуолё», дзе нэапалітанцы трывалі паразу зь лікам 1:2. 10 верасьня 2018 году было абвешчана, што Кірыкеш атрымаў пашкоджаньне пярэдняга крыжападобнага вязу, праз што абаронца прапусьціў большую частку сэзону[5]. 2 верасьня 2019 году румын далучыўся да «Сасуолё» паводлле дамовы пазыкі з абавязацельствам па куплю гульца ў канцы сэзону. У рэшце рэшт, футбаліст пакінуў «Напалі» ўлетку 2020 году за 11 млн эўра. 8 ліпеня 2022 году стала вядома, што румынскі спартовец далучыўся да табару чарговага італьянскага клюбу «Крэманазэ»[6].
Міжнародная
рэдагавацьУлад дэбютаваў за нацыянальную зборную Румыніі 2 верасьня 2011 году ў матчы супраць зборнай Люксэмбургу[7]. 14 жніўня 2013 году Кірыкеш стаў капітанам зборнай, выйшаўшы на матч супраць зборнай Славаччыны ў капітанскай повязі. Мач скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1. 5 кастрычніка 2017 году гулец згуляў свой пяцідзесяты матч у складзе зборнай у матчы супраць зборнай Казахстану. У выніку румыны выгулялі зь лікам 3:1 на хатнім стадыёне.
Дасягненьні
рэдагаваць«Сьцяўа»:
- Чэмпіён Румыніі: 2013, 2024
- Уладальнік Супэркубка Румыніі: 2013, 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Vlad Chiriches // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Vlad Chiriches // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Tottenham agree price for Chiriches». FIFA.com
- ^ «Tottenham Hotspur Official Announcement Regarding Vlad Chiriches». Spurs Official Twitter.
- ^ «Report: Napoli defender Vlad Chiriches suffered ACL damage». Calcio Mercato.
- ^ «Chiriches nuovo calciatore della Cremonese». US Cremonese.
- ^ «Torje double keeps Romania in touch». UEFA.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка на афіцыйным сайце ФК «Тотэнгэм Готспур»
- Профіль на RomanianSoccer.ro
- Профіль на Transfermarkt