Уладзімер Сядура

беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца, культуроляг

Уладзі́мер Сяду́ра (Псэўд.: Уладзімер Глыбінны; Вяч. Дняпроўскі, Макар Караткевіч; Кастусь Старажоўскі, В. Шабуневіч, Др. Банадысь Чарнецкі) (24 сьнежня [ст. ст. 11] 1910, Менск — 14 сакавіка 1997, Трой, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца, культуроляг на эміграцыі. Кандыдат філялягічных навук (1941).

Уладзімер Сядура
Дата нараджэньня 11 (24) сьнежня 1910
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 сакавіка 1997(1997-03-14) (86 гадоў) або 14 сакавіка 1995(1995-03-14)[1] (84 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, літаратуразнаўца, культуроляг, мовазнавец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра творчае і прафэсійнае пісьмо[d][2], літаратуразнаўства[2], беларуская літаратура[2], расейская літаратура[d][2] і культуралёгія[2]
Месца працы
Сябра ў Маладняк, Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў, Другі Ўсебеларускі кангрэс і Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d] (1941)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і Марыі (урод. Шабан) і Ільлі Сядура. Па сканчэньні 7-годкі ў 1927 г. паступіў у Пэдагагічны тэхнікум імя У. Ігнатоўскага атрымаўшы сярэднюю спэцыяльную адукацыю. У 1930—1932 гг. навучаўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні БДУ. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», а з 1931 году — БелАПП, узначальваў яе маладзёжнае крыло (разам з Барысам Мікулічам і Сьцяпанам Ліхадзіеўскім). Выступаў у друку зь літаратурна-крытычнымі артыкуламі. Востра крытыкаваў некаторых беларускіх пісьменьнікаў за іхныя «нацдэмаўскія» і «трацкісцкія» адхіленьні ад лініі Камуністычнай партыі (магчыма, па заданьні НКУС). Многія з гэтых абвінавачаных пісьменьнікаў пазьней былі арыштаваныя і зьніклі. У студзені 1933 арыштаваны і абвінавачаны ў г. зв. нацыянал-дэмакратызьме і асуджаны на 3 гады лягэраоў. У 1935 годзе датэрмінова вызвалены.

У 1939 скончыў Ленінградзкі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя А. І. Герцэна; выкладаў у школах Ленінграду і Архангельску. Потым жыў у Менску. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Максім Горкі як гісторык расейскай літаратуры».

Падчас нямецкай акупацыі займаўся актыўнай журналісцкай дзейнасьцю. Супрацоўнічаў у «Беларускай газэце». Спачатку падпісваў часопіс «Новы шлях» як «адказны рэдактар», а з № 4 (1942) і да канца яго існаваньня — да № 10 (46) за 1944 г. — як ягоны галоўны рэдактар.


  Сядура, хоць і быў галоўным рэдактарам, свайго стала ня меў. Прыходзіў у рэдакцыю рэдка й псаваў усім кроў. Жорстка сьмяяўся з Салаўя, славесна зьдзекаваўся зь яго — такі быў чалавек  

Лёнгіна Брылеўская«Сьцежкі жыцьця» / Лёнгіна Брылеўская // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец; Камэн. А. Гардзіенкі. — 704 с., [28] с. іл. — С. 186. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — ISBN 978-985-6530-47-3]

У 1942 годзе браў удзел у Канфэрэнцыі па справе абгаворваньня навуковай тэрміналёгіі і правапісу ў праграмах і падручніках беларускіх школ[3]. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу.

На эміграцыі

рэдагаваць

У 1944 годзе праз Эстонію з Рыгі эвакуіраваўся ў Нямеччыну, пасьля вайны знаходзіўся ў амэрыканскай зоне акупацыі. З 1945 па 1951 гадоў працаваў выкладчыкам замежных моваў (IRO, Інгальштат)[4]. 9 красавіка 1946 году адзін з падпісантаў дэклярацыі аб стварэньні Беларускага літаратурнага згуртаваньня «Шыпшына»[5]. Прымаў удзел у I зьезьдзе беларускіх вернікаў у Рэгэнсбургу 5 траўня 1946 году[6]. У Нямеччыне Сядура пачаў менаваць сябе «доктарам філалёгіі», хоць усе менчукі адмаўлялі факт ягонай абароны.

З 1951 году ў ЗША. Узначальваў катэдру сучасных моў і расейскай літаратуры ў Школе гуманітарных навук Палітэхнічнага інстытуту Рэнсэлера ў Троі. Цягам 1960—1980-х гг. у розныя гады быў прадстаўніком БККА у горадзе Трой.

У лютым 1962 годзе Сядура запрапанаваў Яну Пятроўскаму стварыць сумесную «выдавецкую суполку ці таварыства». Аднак гэтая прапанова не была прынятая[7]. Пасьля чаго Сядура заклаў Беларуска-амэрыканскі навукова-літаратурны клюб, які быў вядомы сваімі кніжнымі выданьнямі, чым дзейнасьцю[8].

У 1970 годзе Сядура выйшаў на пэнсію і да сярэдзіны 1980-х гадоў займаўся пісьменьніцкай працай і падрыхтоўваў рукапісы выданьняў да друку. Але зь сярэдзіны 1980-х гадоў хвароба пазбавіла Сядуру магчымасьці займацца творчасьцю, і да самай сьмерці ён быў паралізаваны і знаходзіўся ў бальніцы[9].

Сядура трымаўся ў баку ня толькі ад усіх палітычных цэнтраў беларускай эміграцыі, але і ад шырокай эміграцыі таксама, не ўваходзячы ў грамадзкія арганізацыі, не належаў да беларускай царквы. Нездарма Ўладзімер і яго жонка пахаваныя на могілках Расейскай праваслаўнай зарубежнай царквы ў Джорданвілі (штат Нью-Ёрк).

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар дасьледаваньняў па беларускай гісторыі, культуры, мастацтве, тэатры, кніг прозы. Шэраг прац прысьвечаны дасьледаваньню жыцьця і творчасьці Максіма Багдановіча, Язэпа Пушчы, Фёдара Дастаеўскага і інш.

Апісаў у напаўдакумэнтальным-напаўмастацкім нарысе «На Сьвятой Зямлі» падарожжа ў Ерусалім, які А. Мак-Мілін невытлумачальным чынам ахарактарызаваў як «надзвычай суб’ектыўны расповед пра падарожжа Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Палестыну ў XII стагодзьдзі»[10].

  • 30 гадоў на службе роднай культуры: Да 50-годзьдзя з дня народжаньня й 30-годзьдзя літаратурна-навуковай дзейнасці У. Сядуры-Глыбіннага. — Дэтройт: Беларускае выдавецтва «Сьвет», 1961. — 13 с.
  • Dostoevski in Russian Émigré criticism. — Belmont, Mass., Nordland, 1975. — 102 p.
  • * Dostoevsky in Russian and World Theatre. — North Quincy, Mass., Christopher Publishing House, 1977. — 435 p.
  • Dostoyevski in Russian literary criticism 1846—1956. — New York: Columbia Univ. Press, 1957. — 412 p.
  • Dostoyevski in Russian literary criticism 1846—1956. — New York: Octagon Books, 1969. — 412 p.
  • Dostoevski’s image in Russia today. — Belmont, Mass., Nordland, 1975. — 508 p.
  • Les récents développements des études sur Dostoïevsky en Union Soviétique (1955—1960). — München, 1960. — 132 p.
  • The Byelorussian Theater and Drama. — New York, 1955. — 517 p.
  • Vierzig Jahre weissruthenischer Kultur unter den Sowjets. — München, 1959. — 145 s. — (Monographien; Serie I; № 55).
  • Белорусская драматургия в диаспоре. — [Нью-Ёрк], 1973(?). — 31 с.[11]
  • Вялікія дарогі: Пра мінулае / Уладзімер Глыбінны. — Grand Rapids, Mich.: БІНІМ і Мікола Прускі, 1997. — 145 с.
  • Доля Беларускае культуры пад Саветамі. — Мюнхэн, 1958. — 162 с — (Досьледы і матар’ялы. Сэрыя 2; Вып. 68).
  • Достоевсковедение в СССР / В. Седуро; Институт по изучению истории и культуры СССР. — Мюнхэн: Институт по изучению истории и культуры СССР, 1955. — 90 с — (Исследования и материалы: Серия 2: (ротаторные материалы); № 25).
  • На берагох пад сонцам: Апавяданьні і аповесьці = On the Shores beneath the Sun: Byelorussian stories. — Нью-Ёрк—Трой: выдавец Беларуска-Амэрыканскі літаратурна-навуковы цэнтр, 1964. — 191 с.
  • На Сьвятой Зямлі. — Лёндан: выдавецтва «Боожым Шляхам», 1972. — 118 с.
  • Пад лебядзіным знакам: Аповесьць пра Максіма Багдановіча. Troy, N.Y.: выдавец Беларуска-амэрыканскі навукова-літаратурны клюб, 1983. — 95 с.
  • Паэта з Божай ласкі: Успаміны і роздум пра Язэпа Пушчу (1902—1964). — Нью-Ёрк, 1979. — 131 с.
  • Смаленшчына—адвечная зямля беларускага народу. Гістарычны нарыс. — Бэрлін, 1944. — 32 с — (Народная бібліятэчка; № 2).
  • Смаленшчына—адвечная зямля беларускага народу: Гістарычны нарыс. — Нью-Ёрк—Саўт-Рывэр: выданьне Беларускага Выдавецкага Таварыства, 1963. — 44 с — (Бібліятэка Беларускай Думкі).

Артыкулы

рэдагаваць
  • The Problem of F. M. Dostoyevski’s Orogin / Vladimir Seduro // Запісы. — 1978. — № 16. — С. 44—60.
  • Беларускае выяўленчае мастацтва ў 19 і 20 стагодзьдзях (Заканчэньне працы «Вытокі беларускага мастаціва», папярэднія разьдзелы якое друкаваліся ў «Запісах» №№ 1, 1952; 2, 1953; 1, 1954) / Ул. Сядура // Конадні. — 1958. — № 5—6. — С. 146—152.
  • Беларускі арнамэнт / Уладзімер Глыбінны // Беларуская народная культура. Нарысы. — Ватэнштэт, 1946. — 44 с — С. 8—11.
  • Вацлаў Ластоўскі як паэта нацыянальнае думкі // Беларуская газэта. — 1943. — № 81 (199). — 23 кастрычніка. — С.; № 82 (200). — 24 кастрычніка. — С.
  • Верасень / У. Глыбінны // Конадні. — 1958. — № 5—6. — С. 93—108.
  • Вытокі беларускага мастацтва (Разьдзел з кнігі «Беларускае мастацтва») / Ул. Сядура // Запісы БІНІМ. — 1952. — Vol. I. — № 2. — С. 77—87; 1953. — Vol. II. — № 2 (4). — С. 80—93; 1954. — Vol. III. — № 1 (5). — С. 25—40.
  • Вялікія дарогі (раман) / Уладзімер Глыбінны // Беларускі сьвет. — 1986. — № 18 (47). — С. 66—76; Беларускі сьвет. — 1987. — № 19 (48). — С. 38—52; 1988. — № 20 (49). — С. 29—39; 1989. — № 21 (50). — С. 50—60; 1991. — № 22 (51). — С. 39—48;
  • «Гараватка», кніга трэйцяя: «Беларусы, вс чакае зямля» // Беларус. — 1981. — № 292. — Жнівень-верасень. — С. 4—5.
  • Да ведама беларускай грамадзкасьці (Ліст у рэдакцыю) // Бацькаўшчына. — 1965. — № 2 (629). — С. [Падтасоўкі ў газеце «Голас Радзімы» і фальшывыя псеўданімы ў кнізе Васіля Раманоўскага «Саўдзельнікі ў злачынствах».]
  • Найноўшыя праявы змаганьня за самабытнасьць беларускай культуры / Ул. Глыбінны // Беларускі зборнік. — 1959. — Кн. 11. — С. 55—68.
  • Пётра Мірановіч / Уладзімер Саўка // Запісы. — 1953. — Vol. II. — № 1 (3). — С. 44—51.
  • Полацкае дзіва / Уладзімер Сядура // Беларускі сьвет. — 1986. — № 18 (47). — С. 36—42.
  • Полацкае дзіва; Сьвітанак над лахваю; Тастамэнт / Уладзімер Сядура // Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігакзбор, 2005. — 412 с — С. 33—76. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 9). — ISBN 985-504-011-2.
  • Рытмы сёньняшняга дня / Ул. Сядура // Крыніца. — 1929. — № 1 (4). — Лістапад. — С. 24. Перадрук у: Запісы. — 2004. — № 27. — С. 286.
  • Сьвітанак над Лахваю / Уладзімер Глыбінны; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіч і З. Саўка // Запісы. — 1999. — № 23. — С. 130—148.
  • Тэстамэнт / Уладзімер Глыбінны; Публ. З. Саўкі // Запісы. — 2001. — № 25. — С. 175—188.
  1. ^ Record #29154260721424480003, Record #109609885 // Virtual International Authority File (мн.)[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
  2. ^ а б в г д Sjadura, Uladzìmìr Ìl‘ìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Моваведная канфэрэнцыя 1942 году // Запісы. — 2005. — № 28. — С. 207.
  4. ^ Уладзімер Сядура-Глыбінны // Архіўная кніга / Аўтар-уклад. Л. Юрэвіч. — Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1997. — 445 с — С. 257. — (Belarusian poets and writers series; Vol. 8).
  5. ^ Максімюк, Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945—1950. — Нью Ёрк—Беласток: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1994. — [4], VI, 196, [27] с. — С. 68. — ISBN 83-902162-0-5.
  6. ^ Лапіцкі, М. У служэньні Богу й Беларусі / Укл., прадм., камэнт. Ю. Гарбінскага. — Нью-Ёрк—Варшава, 2005. — С. 589—590.
  7. ^ Гарбінскі, Ю. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: перыёдыка, графічныя друкі, 1945—2005 = Belarusian religious publishing in the West: periodicals and graphic prints, 1945—2005 / Юры Гарбінскі; Беларускі інстытут навукі й мастацтва; Катэдра беларускай філялёгіі, Факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філялёгіяў, Варшаўскі ўнівэрсытэт; Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. — Варшава—Нью-Йорк: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 2009. — 884, [4] с. — С. 153. — (The history of Belarusian diaspora; № 7). — ISBN 978-83-920472-7-8. Са спасылкай на: Копія ліста пастара Я. Пятроўскага да Ў. Сядуры ад 20 лютага 1962 г. // Архіў пастара Я. Пятроўскага. Архіў Фундацыі ім. П. Крэчэўскага, Нью-Ёрк, ЗША
  8. ^ Кіпель, В. Беларусы ў ЗША / Вітаўт Кіпель; Беларускі інстытут навукі й мастацтва (Нью-Ёрк), Нацыянальны навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны (Менск). — Мн.: Беларусь, 1993. — 352 с, [16] л. іл. — С. 191. — ISBN 5-338-00884-X.Са спасылкай на: Гутарку аўтара з У. Сядурай, 1972 г.
  9. ^ «Ён быў выдатным знаўцам Дастаеўскага»: Тэлефонны званок ад Ірыны Сядура // Пранчак, Л. Беларуская Амерыка. — Мн.: Полымя, 1994. — 415 с — С. 231—232. — ISBN 5-345-00628-8.
  10. ^ Макмілін, А. Беларуская літаратура дыяспары: Пер. з англ. / Арнольд Макмілін. — Мн.: Тэхнапрынт, 2004. — 439 с — С. 175. — ISBN 985-464-568-1.
  11. ^ Машынапісная копія. Бібліяграфія

Літаратура

рэдагаваць
  • Гесь, А., Кушніраў, У. Сядура Уладзімір Ільіч / Аляксандра Гесь, Уладзімір Кушніраў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузелі—Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с — С. 462. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Жыцьцяпіс беларускага публіцыстычнага У. Глыбіннага / Публ. А. Гесь // Спадчына. — 1997. — № 3. — С.
  • Маракоў, Л. Уладзімір Сядура: шляхі беларускага паломніка // Полымя. — 2000. — № 2. — С.
  • Юрэвіч, Л. Вітаўт Тумаш як біёграф сучаснікаў / Лявон Юрэвіч // Юрэвіч, Л. Жанры / Лявон Юрэвіч. — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 528 с — С. 236. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 21). — ISBN 978-985-7057-28-3.