Юры Яраполчыч
Юры Яраполчыч (? — 1 чэрвеня 1223) — князь нясьвіскі (каля 1190 — 1 чэрвеня 1223). Быў сынам Яраполка Юр’евіча, унукам Юрыя Яраславіча.
Юры Яраполчыч Юры | |
Князь нясьвіскі | |
---|---|
каля 1190 — 1223 | |
Папярэднік | Яраполк Юр’евіч |
Наступнік | невядомы |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | XII стагодзьдзе |
Памёр | 1 чэрвеня 1223, каля ракі Калка |
Нашчадкі |
|
Дынастыя | Ізяславічы |
Бацька | Яраполк Юр’евіч |
Разам са стрыечнымі братамі тураўскім князем Андрэем Іванавічам, янавіцкім князем Сьвятаславам Яраславічам, дубровіцкім князем Аляксандрам Глебавічам, а таксама магчымым сынам Яраславам Юр’евічам, удзельнічаў у бітве на рацэ Калцы, дзе ўсе яны памёрлі. Падчас бітвы Юры патрапіў у палон разам з Андрэем Іванавічам, Аляксандрам Глебавічам і вялікім кіеўскім князем Мсьціславам Раманавічам Старым. 1 чэрвеня 1223 году быў раздушаны дошкамі, на якіх селі баляваць манголы.
Нашчадкі
рэдагаваць- магчыма Яраслаў — негаворскі князь, які таксама ўдзельнічаў і памёр у бітве на рацэ Калцы.
Крыніцы
рэдагавацьПапярэднік Яраслаў Юр’евіч |
Князь нясьвіскі каля 1190—1223 |
Наступнік невядомы |