Яраполк Ю́р’евіч (?—каля 1204) — Князь гарадзецкі (11671190) й пінскі (11901204). Малодшы сын Юрыя Яраславіча, праўнук Сьвятаполка Ізяславіча.

Яраполк Юр’евіч
Яраполк
Князь пінскі
1190 — 1204
Папярэднік Яраслаў Юр’евіч
Наступнік Уладзімер Сьвятаполкавіч
Князь гарадзецкі
1167 — 1190
Папярэднік Юры І Яраславіч
Наступнік Юры Яраполкавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр каля 1204
Нашчадкі
Дынастыя Ізяславічы
Бацька Юры І Яраславіч
Маці Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладка

Юнацтва й княжаньне ў Пінску

рэдагаваць

Як малодшы сын Юрыя Яраславіча, пасьля яго сьмерці атрымаў ва ўдзел Гарадзецкае княства, у гэты ўдзел магчыма ўваходзілі і нясьвіскія землі, бо яго сын успадкоўваў менавіта Нясьвіскае княства

У 1190 годзе згадваецца аб шлюбе Яраполка зь невядомай, прычым узгадваецца як пінскі князь. Хутчэй за ўсё Яраслаў Юр’евіч ужо памёр і Яраполк, як самы малодшы, пасьля тураўскага князя Глеба Юр’евіча атрымаў Пінскае княства. Каля 1204 году памёр, бо ў летапісах пінскім князем узгадваецца ўжо Ўладзімер Сьвятаполкавіч.

Нашчадкі

рэдагаваць
  • Юры — нясьвіскі князь.
Папярэднік
Юры І Яраславіч
Князь гарадзецкі
11671190
Наступнік
Юры Яраполчыч
Папярэднік
Яраслаў Юр’евіч
Князь пінскі
11901204
Наступнік
Уладзімер Сьвятаполкавіч

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць