Уладзімер Палуян
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Палуян.
Уладзі́мер Мікала́евіч Палуя́н (нарадзіўся ў 1961 годзе, в. Некрашэвічы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2009—2014).
Уладзімер Палуян | |
Міністар па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 сьнежня 2009 — 27 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Ганна Дзейка |
Наступнік: | Сяргей Налівайка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1961 в. Некрашэвічы, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць |
Адукацыя: |
Біяграфія
рэдагаваць1982—1988 — працаваў на МТЗ фрэзэроўшчыкам, наладчыкам, сакратаром камітэту камсамолу.
У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.
1991—1994 — дырэктар шматпрофільнага малога прадпрыемства «Цімэн» у Менску.
1994—1997 — вядучы спэцыяліст, галоўны экспэрт Кантрольнай палаты Беларусі.
1997—2002 — галоўны спэцыяліст, начальнік упраўленьня, намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня Камітэту дзяржкантролю.
2002—2004 — начальнік інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Менску.
З 2004 году — першы намесьнік міністра па падатках і зборах.
У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
З 4 сьнежня 2009 году па 27 сьнежня 2014 — міністар па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Санкцыі ЭЗ
рэдагаваць10 кастрычніка 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[1]. Міністар па падатках і зборах рашэнньем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году быў прызначаны адказным за дзейнасьць падатковых органаў, якія падтрымалі крымінальную справу супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выкарыстоўваючы падставу у выглядзе ўхіленьня ад сплаты падаткаў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(en), 2012