Уладзімер Варава

беларускі пісьменьнік, журналіст

Уладзімер Аляксеевіч Варава (26 ліпеня 1896 — 4 траўня 1929) — беларускі пісьменьнік і журналіст.

Уладзімер Варава
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Уладзімер Аляксеевіч Варава
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1896
в. Вялікія Жухавічы, Карэліцкі раён
Памёр 4 траўня 1929
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёну ў сялянскай сям’і. У 1920 годзе працаваў у Жухавіцкім валасным рэўкаме, пасьля — у Народным камісарыяце земляробства БССР. Адначасова вучыўся ў Менскім політэхнікуме. З 1921 году — на радзіме. Удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, друкаваўся ў заходнебеларускай пэрыёдыцы. Арыштоўваўся ўладамі Польшчы. У 1925 годзе рэдагаваў газэту Грамады «Жыцьцё беларуса». Неўзабаве нелегальна перайшоў у БССР. Працаваў намесьнікам рэдактара слуцкай акруговай газэты «Вясковы будаўнік». З 1926 году — у Менскім акруговым зямельным аддзеле. Уваходзіў у аб’яднаньне «Літаратурна-мастацкая камуна», удзельнічаў у выданьні яе часопіса «Росквіт» (1927—1928 гады). Пісаў апавяданьні, артыкулы, фэльетоны.