Узбалацкі сельсавет
У́збалацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дубіна Баярская.
Узбалацкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дубіна Баярская |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасаваньня | 28 траўня 2013 |
Насельніцтва | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Узбалаць. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Маладэчанскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну.
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты Батуры, Бурмакі, Гінтаўшчына, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі і Юзафова, якія ўваходзілі ў склад Валожынскага сельсавету[2].
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Батуры, Бурмакі, Ганчыцы, Гінтаўшчына, Дайнава Вялікая, Дворышча, Дубіна Баярская, Дубіна Вяршыцкая, Дубіна Юрздыцкая, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Рачанята, Узбалаць, Чабаі, Юзафова — перададзеныя ў склад Валожынскага сельсавету[3].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 7
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2009/minskaja.htm
- ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 335
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 176