Ужыкі
У́жыкі (па-польску: Użyki, па-падляску: Úžyki) — прысёлак вёскі Агароднікі ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Ужыкі | |
польск. Użyki | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Былая назва: | Гужыкі |
Мясцовая назва: | Užyki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′56″ пн. ш. 23°0′58″ у. д. / 52.73222° пн. ш. 23.01611° у. д.Каардынаты: 52°43′56″ пн. ш. 23°0′58″ у. д. / 52.73222° пн. ш. 23.01611° у. д. |
Ужыкі |
Ля вёскі працякае рака Арлянка.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Ужыкаў ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[1]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьНазва вёскі паходзіць ад старацаркоўнаславянскага слова оужик, якое абазначае сваяка. У Ўжыках у 16 ст. існаваў фальварак бельскага стараства, пры якім пражывалі мужыкі-агароднікі (атрымвалі яны невялікія ўчасткі зямлі і былі абавязаны да працы ў фальварку). Дзякуючы гэтым мужыкам была заснаваная вёска Агароднікі (узгадваецца як самастойная вёска толькі ў 18 ст.). Фальварак быў даволі вялікім, так як працавалі ў ім жыхары войтастваў з цэнтрамі ў Зыгмунтове (7 вёсак), Галадах (3 вёскі), Крывятычах (3 вёскі) ды Зубаве (3 вёскі). У 19 ст. Ужыкі ўпершыню перайшлі ў прыватныя рукі — расейскай сямі Фядоравых[3]. У міжваенны пэрыяд Ужыкі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля Другай сусьветнай вайны былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Царква Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках (пол.) Праверана 21 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 21 красавіка 2015 г.
- ^ Агароднікі, Ужыкі (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 21 красавіка 2015 г.