Галады
Галады́ (па-польску: Hołody, па-падляску: Hołodý) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Галады | |
польск. Hołody | |
Першыя згадкі: | 1501 |
Мясцовая назва: | Hołodý |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: | 162 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′0″ пн. ш. 23°17′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.28333° у. д.Каардынаты: 52°45′0″ пн. ш. 23°17′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.28333° у. д. |
Галады | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Шчыты-Дзенцялова).
Гісторыя
рэдагавацьПраўдападобна Галады былі заснаваныя як пасёлак пры млыне, існаваньне якога датуецца 1501 г.. У 16 ст. вёска сьпярша прыналежала мяшчанам бельскім, але ўжо ў 1576 г. пазначаецца як каралеўскае ўладаньне фальварку Ужыкі. Вялікая вёска (распаложаная на 60 валоках зямлі) зьяўлялася дастаткова беднай і тутэйшыя мужыкі часта займаліся вырашчваньнем агародніны. Напрыканцы 16 ст. Галады былі цэнтрам воласьці, у якой было ажно 7 карчмаў. Да 1861 г. Галады прыналежалі казьне, побач зь вёскаю мясьцілася сядзіба бельскага лясьніцтва. Пасьля падзелаў маёнтку Шчыты-Навадворы частка ягонага зямлі была прылучаная да Галадоў пад назвай Галады-Калёнія і была заселяная расейскімі каляністамі (сёньняшняе ўрочышча Кацапшчына). Паводле польскага перапісу населніцтва 1921 г. пражывалі тут 247 жыхары (10 палякаў, 237 беларусаў) у 50 дамах. У міжваенны пэрыяд дзейнічаў тут вялікі вадзяны млын і 7 вятракоў (пабудаваных мясцовым майстрам Мікітай Грыгарукам). У 1960—1968 гг. Галады былі цэнтрам самастойнае гміны.