Угу Віяна
У́гу Міге́л Фэрэ́йра Го́міш Вія́на (па-партугальску: Hugo Miguel Ferreira Gomes Viana; нарадзіўся 15 студзеня 1983 году, Барсэлуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы за гульні ў складзе «Бэнфікі», «Брагі» й «Спортынгу». Добра вядомы сваімі здольнасьцямі да выкананьня стандартаў і пасоў. Пачаўшы сваю спартовую кар’еру Угу ў дзевятнаццаць гадоў накіраваўся за мяжу, спачатку ў Ангельшчыну, а потым у Гішпанію, перш чым спыніцца на партугальскім клюбе «Брага».
Угу Віяна | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 студзеня 1983 (41 год) Барсэлуш, Партугалія | |
Рост | 178 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2002 2002—2005 2004—2005 2005—2010 2007—2008 2009—2010 2010—2013 2013—2015 2015— |
Спортынг Ньюкасл Юнайтэд → Спортынг Валенсія → Асасуна → Брага Брага Аль-Ахлі Аль-Васл |
26 (1) 39 (1) 32 (6) 44 (2) 9 (1) 28 (4) 79 (12) 27 (3) 37 (2) |
Зборныя | ||
2001—2012 | Партугалія | 29 (1) |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьУгу Віяна пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Спортынг» (Лісабон). Пасьля таго, як ён атрымаў тытул найлепшага маладога футбаліста году ў Эўропе ў 2002 годзе, ён быў набыты ангельскім клюбам «Ньюкасл Юнайтэд» за 12 млн эўра[1], за які адгуляў два сэзоны, але гэтак і ня стаў лідэрам каманды, а затым і зусім перастаў трапляць у склад, пасьля чаго вярнуўся на правах арэнды ў «Спортынг»[2], а затым быў арандаваны «Валенсіяй», які вырашыў выкупіць трансфэр Віяны за 2,250 млн эўра[3]. У сэзоне 2006—2007 гадоў Угу прыйшлося вытрымліваць канкурэнцыю за месца ў складзе ад Рубэна Барахі й Давіда Альбэльды, якую ён прайграў і быў арандаваны клюбам «Асасуна»[4], але там ён атрымаў сур’ёзную траўму, якая не дазволіла яму трэніравацца на працягу чатырох месяцаў, а пасьля Віяну прыйшлося вытрымаць працяглы пэрыяд аднаўленьня. У сэзоне 2008—2009 гадоў Віяна на поле ў чэмпіянаце не выходзіў, абмежаваўшыся трыма матчамі на Кубак УЭФА й Кубак Гішпаніі.
«Брага»
рэдагаваць31 ліпеня 2009 году Віяна быў аддадзены ў арэнду клюбу «Брага» на адзін сэзон, тым самым вярнуўшыся ў Партугалію праз тры гады пасьля выступленьняў за лісабонскі клюб[5][6].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьУ зборнай Партугаліі Віяна дэбютаваў 14 лістапада 2001 году ў матчы супраць зборнай Анголы, якая скончылася перамогай партугальцаў зь лікам 5:1.
Дасягненьні
рэдагаваць«Спортынг»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2002
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2002
«Брага»:
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2013
«Аль-Ахлі»:
- Чэмпіён ААЭ: 2014
- Уладальнік Супэркубка ААЭ: 2013
- Уладальнік Кубка лігі ААЭ: 2014
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Newcastle close in on Viana. uefa.com
- ^ Hugo Viana heads home. uefa.com
- ^ It’s off Hugo as Viana joins Valencia. nufc.premiumtv.co.uk
- ^ Угу Виана перешёл в «Осасуну» на правах аренды. championat.ru
- ^ Hugo Viana é reforço por uma temporada. Афіцыйны сайт ФК «Спортынг» Брага
- ^ «Hugo Viana's Portugal recall reignites debate of purists v realists». The Guardian.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Валенсіі»
- Профіль на сайце PortuGOA
- Статыстыка на сайце National Football Teams