Тэўдавальд (імя)
Тэўдавальд (Тэльтаўт, Дывальд, Тывульт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвіча.
Тэўдавальд лац. Teŭdavald | |
Theudovald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Teudo + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Тэльтаўт, Цельтаўт, Дывальд, Тывульт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Тэўдавальд» |
Паходжаньне
рэдагавацьТэўдавалд або Тэўталд, пазьней Дывальд (Theudovald, Teutald, Diewald) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Teodaldi (Tedaldi)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexander Tywult — czesznik Trocki… Alexander Tywult (17 ліпеня 1733 году)[7]; Johanna Teltowt (1870 год)[8]; Franciszek Teltowt (1890 год)[9].
Носьбіты
рэдагаваць- Тэўдавальд (каля 535—555) — кароль франкаў
- Ян Дывалт — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[10]
- Яніна Тэльтаўт (1887—1937) — беларуска з Слуцку, забітая ўладамі СССР[11]
- Юры Тэльтаўт (1890—1937) — беларус з Слуцку, забіты ўладамі СССР[12]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1450—1451.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 584.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 478, 480.
- ^ Johanna Teltowt (Иоанна Тельтовт), Старые памятники в Слуцке
- ^ Franciszek Teltowt (Франтишек Тельтовт), Старые памятники в Слуцке
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Тэльтаўт Яніна Марыянаўна (1887), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ^ Тэльтаўт Юры Марыянавіч (1890), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР