Тэле2 Арэна

стадыён у Стакгольме

«Тэле2 Арэна» (па-швэдзку: Tele2 Arena) — футбольны стадыён, а таксама шматфункцыянальная арэна з высоўным дахам у Стакгольме. У асноўным выкарыстоўваецца дзеля арганізацыі канцэртаў і футбольных матчаў. Ёсьць хатнім стадыёнам стакгольмскіх футбольных клюбаў «Юргордэн» і «Гамарбю». Зьмяшчальнасьць стадыёну вагаецца ад 30 тысяч да 35 тысяч гледачоў для футбольных матчаў, у залежнасьці ад захадаў па забесьпячэньні ўзмоцьненага рэжыму працы паліцыі на асобных матчах[1][2], а таксама патрабаваньняў ФІФА і УЭФА, якія забараняюць на міжнародных гульнях і турнірах наяўнасьць месцаў, дзе можна толькі стаяць. Пры ладжаньні канцэртаў арэна здольна зьмясьціць каля 45 тысяч гледачоў. Праз наяўнасьць высоўнага даху арэна можа праводзіць канцэрты, спаборніцтвы коннага спорту, аўтаспорту, зімовых відаў спорту, банкеты, выставЫ ды іншыя імпрэзы.

Тэле2 Арэна
Тэле2 Арэна.
Краіна Швэцыя
Горад Стакгольм
Адрас вул. Арэнасьлінган 14, 121 77
Год пабудовы 2010—2013
Дата адкрыцьця 20 ліпеня 2013 году
Зьмяшчальнасьць 30 000
Хатняя каманда «Юргордэн»
«Гамарбю»
Тып пакрыцьця Штучная трава[d]
Каардынаты 59°17′26.92″ пн. ш. 18°5′7.22″ у. д. / 59.2908111° пн. ш. 18.0853389° у. д. / 59.2908111; 18.0853389Каардынаты: 59°17′26.92″ пн. ш. 18°5′7.22″ у. д. / 59.2908111° пн. ш. 18.0853389° у. д. / 59.2908111; 18.0853389
Тэле2 Арэна на мапе Швэцыі
Тэле2 Арэна
Тэле2 Арэна
Тэле2 Арэна
Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

 
Будаўніцтва стадыёну паводле стану на красавік 2013 году.

Кошт арэны, паводле зьвестак, склаў 2,7 мільярдаў швэдзкіх кронаў, што ўключае набыцьцё зямельнага надзелу і будаўніцтва паркоўкі пад арэнай. Кошт быў пакрыты прыбыткамі ад продажаў правоў на будынак і арэнды апэратарам, які кіруе арэнай.

Як плянавалася, арэна павінна была прыняць уступную гульню чэмпіянату сьвету па хакеі 2013 году, але будаўніцтва зацягнулася, і арэна была скончаная да ліпеня 2013 году, праз два месяцы пасьля турніру[3]. Таксама меліся пляны аб тым, што на стадыёне будуць ладзяцца фінальныя гульні швэдзкай флорбольнай Супэрлігі, але праз затрымку было вырашана, што фіналы пройдуць на Мальмё Арэне[4].

27 чэрвеня 2013 году, за некалькі дзён да першага футбольнага матчу «Гамарбю» на новай арэне, было знойдзена выбуховае прыстасаваньне па-за межамі стадыёну. Колішнія гульцы з канкуруючага клюбу «Юргордэн» павінны былі гуляць у той вечар перад прыблізна 3 тысячамі гледачоў, але гульня была адмененая праз загрозу жыцьцям. Камісар па культуры гораду Стакгольму заявіў, што гарадзкая рада мае паўнамоцтвы вырашаць, хто можа гуляць на стадыёне, і гэтае права рада можа скарыстаць, калі клюбы ня змогуць даць рады ў кантролі над бясьпекай[5][6].

Першым афіцыйным матчам на стадыёне стаў футбольны матч паміж «Гамарбю» і «Эргрутэ», які быў згуляны 20 ліпеня 2013 году. Матч скончыўся зь лікам 0:0. Наведвальнасьць гульні склала 29 175 гледачоў, усталяваўшы новы рэкорд на матчах Супэрэтан[7]. На наступны дзень ладзіўся хатні матч «Юргордэна» супраць «Нарчэпінгу». На ім прысутнічалі 27 798 заўзятараў. Гаспадары атрымалі паразу зь лікам 1:2[8] [16].

Падзеі рэдагаваць

 
Матч бандзі ў 2015 годзе.

Два стакгольмскія футбольныя клюбы «Гамарбю» і «Юргордэн» ладзяць на стадыёне свае хатнія матчы зь ліпеня 2013 году. Яшчэ адзін стакгольмскі клюб «Бромапойкарна» час ад часу праводзіць тут свае хатнія матчы зь іншымі сталічнымі клюбамі[9]. Афіцыйная інаўгурацыя спартовай пляцоўкі адбылася 24 жніўня 2013 году. У ёй бралі ўдзел швэдзкія артысты Робін, Лярс Вінэрбэк і Kent, але першы канцэрт на стадыёне быў зарганізаваны яшчэ 27 ліпеня 2013 году, калі тут выступіў швэдзкі гурт Gyllene Tider.

28 лютага і 1 сакавіка 2014 году на арэны з аншлягам прайшлі канцэрты швэдзкая супэрзоркі сьпевака Авічы, якія назьбіралі 35 тысяч і 40 тысяч гледачоў адпаведна. 1 ліпеня 2014 году на стадыёне зладзілі канцэрт The Rolling Stones. У 2015 годзе тут выступалі сярод іншых Пол Макартні і Мадонна. Таксама тут ладзіліся бойкі UFC і фіналы чэмпіянату Швэцыі па бандзі. У 2016 годзе на арэны правялі канцэрты Адэль, Рыяна і Джастын Бібэр. У 2017 годзе з сваім чарговым турам завітала на стадыён канадзкая сьпявачка Сэлін Дыён. У студзені 2023 годзе арэна прыме матчы чэмпіянат сьвету па гандболе сярод мужчынаў.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць