Тэадор Мэйман
Тэадо́р Гэ́ральд Мэ́йман (11 ліпеня, 1927 — 5 траўня, 2007) — амэрыканскі фізык, які стварыў першую практычную мадэль лязэра. Узнагароджаны прэміяй Японіі. Аўтар кнігі «Лязэрная адысея».
Тэадор Мэйман | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 11 ліпеня 1927[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 траўня 2007[4][1][2] (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | mastocytosis[d] |
Месца вучобы | Унівэрсытэт штату Каларада |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | HRL Laboratories |
Вядомы як | вынаходнік лязэра |
Навуковы кіраўнік | Ўіліс Лэмб[d] |
Узнагароды | Прэмія Вольфа (1983), Прэмія Японіі (1987) |
Жыцьцё і кар’ера рэдагаваць
Мэйман нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. У юнацтве Мэйман зарабляў грошы на вучобу ў каледжы рамонтам электрычных прыладаў і радыёпрыймачоў. Закончыў Унівэрсытэт штата Калярада у горадзе Boulder і атрымаў ступень бакаляўра навук у галіне інжынэрнай фізыкі ў 1949 годзе, пасьля чаго паступіў на працу ў Стэнфардзкі ўніверсытэт, дзе атрымаў ступень магістра навук у вобласьці электроннай інжынэрыі ў 1951 годзе і кандыдацкую дысэртацыю ў 1955 годзе.
Лязэр, створаны Мэйманам, меў у якасьці працоўнага рэчыва сынтэтычны рубін, крышталь якога зрабіў Ральф Хатчэсан, і ўпершыню пачаў працу 16 траўня 1960 году ў дасьледчыцкай лябараторыі Г’юза ў горадзе Малібу, штат Каліфорнія. Пасьля працяглай барацьбы за першынство некалькі патэнтаў на лязэр былі аддадзеныя Гордану Гоўлду. У 1962 годзе ўзнагароджаны прэміяй Інстытуту Франкліна.
Пасьля працы ў лябараторыі Г’юза Мэйман перайшоў працаваць у Quantatron, дзе на яго ўсклалі абавязкі пра каардынацыі дасьледаваньняў лязэраў. У 1962 годзе Мэйман узначаліў карпарацыю Корад (Korad Corporation), якая была заснаваная ў тым жа годзе ў якасьці даччыннага прадпрыемства Union Carbide. Апошняя кампанія набыла лязэрныя ўстаноўкі, якія належалі Quantatron. У карпарацыі Корад займаліся дасьледаваньнямі, распрацоўкай і вытворчасьцю лязэраў. Пасьля продажу карпарацыі Корад карпарацыі Union Carbide у 1968 годзе, Мэйман утварыў Асацыяцыю Мэймана.
За распрацоўку лязэра Мэйман двойчы намінаваўся на нобэлеўскую прэмію ў галіне фізікі і адначасова стаў акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Нацыянальнай інжынернай акадэміі. Атрымаў прэмію Олівэра Бэрклі ў 1966 годзе. У 1983—1984 гадох атрымліваў узнагароду Вольфа па фізыцы, у тым жа годзе ўнесены ў нацыянальную Залю славы вынаходнікаў.
Мэйман памёр ад хранічнага трамбозу 5 траўня 2007 году ў Ванкувэры (Канада), дзе жыў са сваёй жонкай.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Тэадор Мэйман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Тэадор Майман у віртуальным музэі IEEE(анг.)
- ^ а б Theodore H. Maiman // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Theodore Harold Maiman // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Brozović D., Ladan T. Theodore Harold Maiman // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ https://web.archive.org/web/20070524105559/http://news.independent.co.uk:80/people/obituaries/article2524415.ece