Прыднястроўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Прыднястроўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Шаўчэнкі — вядучая вышэйшая навучальная установа Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Разьмешчаны ў Тыраспалі. Створаны ў 1992 годзе шляхам аб’яднаньня Тыраспальскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытута імя Т. Г. Шаўчэнкі і Тыраспальскага дзяржаўна-карпаратыўнага ўнівэрсытэта Прыднястроўскага рэгіёну. На іх базе быў створаны Прыднястроўскі дзяржаўна-карпаратыўны ўнівэрсытэт ім. Т. Р. Шаўчэнкі. У 1992 годзе ён быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расеі.