Тыпалёгія моў
Тыпалёгія моваў — клясыфікацыя моваў згодна іх граматычных уласьцівасьцяў. Тыпалягічная клясыфікацыя адрозьніваецца ад генэтычнай клясыфікацыі, дзе ў моўныя сем’і аб’ядноўваюцца мовы, якія маюць агульную мову-продка.
Сынтаксычная тыпалёгія
рэдагавацьКлясыфікацыя, якая падзяляе мовы згодна месца ў сказе дзейніка (S), аб'екта (O), выказніка (V). Існуюць наступныя тыпы:
У некаторых мовах дзейнік складаецца зь дзьвюх частак: дапаможнага дзеяслова і інфінітыву ці дзеепрыметніка. Нямецкая і галяндзкая мовы часта клясыфікуюцца як мовы тыпу V2, таму што дзеяслоў заўжды знаходзіцца на другім месцы ў сказе. Некаторыя мовы (звычайна вельмі флексычныя) вельмі цяжка клясыфікаваць, бо ў сказе дапушчальны амаль кожны парадак словаў. Гэта, напрыклад польская і ўсходнеславянскія мовы. У такіх выпадках магчыма толькі адзначыць, які парадак найбольш часты.
Марфалягічная тыпалёгія
рэдагавацьПаводле марфалягічнай клясыфікацыі мовы падзяляюцца на тыя, дзе марфэмы часьцей ужываюцца як самастойныя словы, і на тыя, дзе некалькі марфэм часта аб’ядноўваюцца ў адно слова.
Ізаліруючыя мовы
рэдагавацьУ ізаліруючых мовах практычна ўсе марфэмы зьяўляюцца самастойнымі словамі, мала ці зусім няма афіксаў. Шэраг граматычных значэньняў выражаюцца асобна ад значэньня лексычнага. Сярод натуральных моў вельмі мала такіх моў, якія б зусім ня мелі афіксаў. Ізаліруючымі называюцца мовы, у якіх вельмі мала такіх элемэнтаў.
Сынтэтычныя мовы
рэдагавацьУ сынтэтычных мовах адна ці некалькі марфэмаў аб’ядноўваюцца ў адно слова пры дапамозе прыставак, суфіксаў, канчаткаў. Можна падлічыць каэфіцыент сынтэтычнасьці мовы. Для гэтага ў тэксьце вызначаюць колькасьць марфэмаў (M) і агульную колькасьць словаў (V), іх адносіны M/V ёсьць каэфіцыент. Чыста ізаліруючая мова (напрыклад, сканструяваная мова такіпона) мае каэфіцыент роўны 1. Вельмі ізаліруючай мовай ёсьць віетнамская з каэфіцыентам 1,06. Ангельская мова мае каэфіцыент 1,68, мова суахілі — 2,55.
Аглютынатыўныя і фузыйныя мовы
рэдагавацьПаводле тыпу марфэмнага ладу мовы падзяляюцца на аглютынатыўныя і фузыйныя. У аглютынатыўных марфэмы заўжды маюць тое самае вымаўленьне (як у эспэранта) або вымаўленьне зьмяняецца згодна фанэтычных правілаў (як уфінскай ці турэцкай). Марфэмныя межы выразныя, а кожны афікс мае толькі адно значэньне. У фузыйных мовах марфэмныя швы сьціраюцца, адзін гук можа адносіцца адначасова да дзьвюх марфэмаў. Службовыя марфэмы выражаюць адразу некалькі граматычных значэньняў. Фузыйны лад сустракаецца ў індаэўрапейскіх і сэміцкіх мовах. Сярод фузыйных моваў ёсьць сынтэтычныя і аналітычныя (ангельская, француская).