Тым Візэ
Тым Візэ (па-нямецку: Tim Wiese; нарадзіўся 17 сьнежня 1981 году, Бэргіш-Глядбах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, брамнік. За нацыянальную зборную Нямеччыны правёў 6 матчаў.
Тым Візэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сьнежня 1981 (43 гады) Бэргіш-Вэстфалія, Нямеччына | |
Рост | 193 см | |
Вага | 91 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2002 2002—2005 2005—2012 2012—2014 |
Фартуна Кайзэрсьляўтэрн Вэрдэр Гофэнгайм |
23 (0) 65 (0) 194 (0) 10 (0) |
Зборныя | ||
2008—2012 | Нямеччына | 6 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьТым зьяўляецца выхаванцам левэркузэнскага «Баеру», ён 10 гадоў выступаў за дзіцячыя й моладзевыя каманды гэтага клюбу. У дарослым футболе дэбютаваў у 2000 годзе ў складзе «Фартуны» з Кёльну, у трэцім нямецкім дывізіёне.
«Кайзэрсьляўтэрн»
рэдагавацьУ ходзе зімовага трансфэрнага акна сэзону 2001—2002 гадоў перайшоў у клюб найвышэйшага дывізіёну «Кайзэрсьляўтэрн», дзе спачатку гуляў за дублюючы склад у трэцім дывізіёне. Першапачаткова Візэ быў трэцім брамнікам пасьля Георга Коха й Романа Вайдэнфэлера. Пасьля трансфэру Вайдэнфэлера ў дортмундзкую «Барусію» пачалася барацьба паміж Візэ й Кохам за права быць асноўным галкіпэрам каманды; Тым дэбютаваў у Бундэсьлізе ў пачатку сэзона 2002—2003 гадоў, але, прапусьціўшы ў двух матчах чатыры мячы, ізноў саступіў месца Коху. Пасьля зімовага перапынку Візэ ўсё ж стаў асноўным галкіпэрам каманды й быў прызнаны адным з самых таленавітых маладых брамнікаў Бундэсьлігі. Візэ быў асноўным брамнікам клюбу ў сэзоне 2003—2004 гадоў, прапусьціўшы толькі два матчы (з-за чырвоных картак). Тым заставаўся асноўным брамнікам «Кайзэрсьляўтэрна» да канца лістапада 2004 году, калі саступіў сваё месца вэтэрану Томасу Эрнсту.
«Вэрдэр»
рэдагавацьВізэ пераехаў у Брэмэн ў 2005 годзе, меў магчымасьць выцесьніць з асноўнага складу пастарэлага Андрэаса Райнке, але парваў крыжападобныя зьвязкі й цалкам прапусьціў першую палову сэзона. Дэбютаваў у Бундэсьлізе у складзе «Вэрдэра» ў гасьцявым матчы супраць «Штутгарту» ў лютым 2006 году, пасьля сур’ёзнай траўмы Райнке, і затым заставаўся асноўным брамнікам да канца сэзона 2005—2006 гадоў.
«Гофэнгайм»
рэдагаваць2 траўня 2012 году Тым Візэ падпісаў кантракт з «Гофэнгаймам», якому ён дастаўся бескаштоўна, таму што ягоны кантракт з «Вэрдэрам» сканчаўся ўлетку 2012 году[1].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьТым Візэ дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны 19 лістапада 2008 году ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны (1:2), замяніўшы ў перапынку Рэнэ Адлера, на 84-й хвіліне таго матчу прапусьціў вырашальны гол ад Джона Тэры.
Дасягненьні
рэдагавацьКлюбныя
рэдагаваць«Вэрдэр»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2009
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2009
- Уладальнік Кубка Нямецкай лігі: 2006
Міжнародныя
рэдагавацьНямеччына:
- Бронзавы прызэр чэмпіяната сьвету: 2010
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Nationaltorwart Tim Wiese verstärkt die TSG. achtzehn99.de
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТым Візэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Вэрдэру»
- Профіль на сайце transfermarkt.de