Тымур Муцураеў
Тыму́р Муцура́еў (рас. Тимур Хамзатович Муцураев, чач. Муцурай ХІамзат-кІант Темур) — чачэнскі сьпявак часоў Першай і Другой чачэнскай войнаў, удзельнічаў у вайне на баку войска Ічкерыі.
Тымур Муцураеў | |
Тымур Хамзатавіч Муцураеў | |
Дата нараджэньня | 25 чэрвеня 1976 (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя/Расея |
Прафэсія | Сьпявак, удзельнік незаконных узброеных фармаваньняў |
Гады дзейнасьці | 1990—2000-я гады |
Жанры | Бардаўская песьня |
Інструмэнты | Акустычная гітара, вакал |
Псэўданімы | Тымур, Тэмірбулат |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Грозны, тагачасная Чачэна-Інгуская АССР? РСФСР. Радавое сяло — Новыя Атагі. Выпускнік сярэдняе школы №30, зь дзяцінства займаўся спортам. У 1991 годзе стаў чэмпіёнам рэспублікі па каратэ.
З 1994 году браў удзел у Першай чачэнскай вайне на баку чачэнскіх сэпаратыстаў у фармаваньнях г.зв. Цэнтральнага фронту Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя[1]. Быў паранены ў сяле Сержань-Юрт.
У наступных пэрыядах свайго жыцьця стаў аўтарам і выканаўцам песень на тэматыку чачэнскага сэпаратызму й ісламу. Абсалютная большасьць ягонае творчасьці выкананая на расейскай мове, што спрычынілася да папулярнасьці аўтара сярод жыхароў краінаў колішняга СССР[2]. Пазьней хаваўся ад расейскага правасудзьдзя ў Азэрбайджане (Баку), а 15 траўня 2008 году паводле паведамленьняў некаторых крыніцаў вярнуўся ў Чачэнію і сустракаўся з прэзыдэнтам рэспублікі Рамзанам Кадыравым[3]. Тым ня менш, гэтае ж агенцтва абвергнула дадзеную інфармацыю[4]. У траўні — чэрвені гэтага ж году Муцураеў запісаў два аўдыёзапісы на чачэнскай мове, у якіх пацьвердзіў, што сустракаўся з Рамзанам Кадыравым[1]. У жніўні выйшаў падобны відэазварот.
Творчасьць
рэдагавацьАсноўная тэматыка творчасьці — рэлігійная й патрыятычная, у песьнях апяваецца тэма ісламу й сэпаратысцкіх фармаваньняў часоў Першай і Другой чачэнскай кампаніяў. Апрача таго, у творчасьці прысутнічаюць песьні на тэму каханьня, песьні на вершы Аслана Ярычава й развагі наконт гістарычнага лёсу чачэнцаў і народаў Каўказу наогул. Некаторыя зь песень Муцураева прызнаныя экстрэмісцкімі паводле сьпісу ўрадовых службаў Расеі[5]. У вялікай ступені гэта тлумачыцца наяўнасьцю творчасьці на вершы Ярычава, паколькі тэксты самога Муцураева апавядаюць толькі пра нацыяналізм[1]. Муцураеў зьяўляецца першым расейскім выканаўцам, творчасьць якога ёсьць забароненай у краіне, аднак ён у некаторай ступені мае папулярнасьць у тым ліку і ў прадстаўнікоў расейскіх войскаў[1]. Амаль усе песьні Муцураева выкананыя на расейскай мове.
Першай вядомай песьняй Муцураева стала кампазыцыя Иерусалим (бел. Ерусалім), распаўсюджаная ў часы Грозьненскай кампаніі 1999—2000 гадоў. Некаторыя з чачэнцаў лічылі немэтазгодным выкананьне твораў на падобную тэматыку падчас вайны ў Чачэніі, але сьпявак зазначаў, што апрача нацыяналістычных поглядаў ён таксама падзяляе погляды вайны зь нявернымі (г. зн. праваслаўнымі-расейцамі) пад сьцягам ісламу. Расейскія дэсантнікі выказваліся ў адказ на песьню, што «гітары ня возьмуць Ерусалім». Іншыя песьні апяваюць прагу чачэнцаў да волі, але сам аўтар лічыць, што мірныя перамовы паспрыялі канцу Другой Чачэнскай кампаніі.
Альбомы
рэдагаваць- Добро пожаловать в Ад («Сардэчна запрашаем у пекла», 1995);
- Чечня в огне («Чачэнія ў агні», 1996)
- Гелаевский спецназ («Гелаеўскі спэцназ», 1996);
- Рай под тенью сабель («Рай пад ценем шабляў», 1997);
- Иерусалим («Ерусалім», 1998);
- Ты мусульманин («Ты мусульманін», 1998);
- Великий Джихад («Вялікі Джыгад», 1999);
- 12 тысяч Моджахедов («12 тысячаў маджагедаў», 2000);
- ИншаАллах, сады нас ждут («ІншаАлаг, сады нас чакаюць», 2001);
- Песьні, што не ўвайшлі ў альбомы
У рамках альбому Рай под тенью сабель запісаная песьня Даймохк («Радзіма») — адзіная песьня аўтара на чачэнскай мове.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Regnum.ru. Тимур Муцураев: Певец джихада призывает к миру? // Regnum. — 2008.
- ^ cursorinfo.co.il. Поколение, которое выбирает Джихад - против поколения, выбравшего Пепси // cursorinfo.co.il. — 2005.
- ^ [1]
- ^ [2]
- ^ Зьвесткі на сайце Фэдэральнага сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў Расеі(недаступная спасылка) (рас.)