Дынастыя Тымурыдаў
Тымурыды — дынастыя нашчадкаў Тамэрляну (Тымуру), якая кіравала ў Мавэранахры, Іране й Індыі з 1370 па 1526 год.
Імпэрыя Тымурыдаў па-пэрсыдзку: تیموریان | ||||
| ||||
| ||||
Імпэрыя Тымурыдаў у пэрыяд сваёй магутнасьці | ||||
Афіцыйная мова | Чагатайская, пэрсыдзкая | |||
Сталіца | Самарканд, Герат | |||
Форма кіраваньня Султан
|
манархія Тамэрлян (Тымур) (1370—1405) Філіп II Філярамэй (65—63 да н. э.) | |||
Плошча • агульная |
4 600 000 км² | |||
Канфэсійны склад | Іслам |
У год сьмерці Тамэрляну (1405) ягоны сын Шахрух валодаў Харасанам; з унукаў Тамэрляну Баль-Мухамэд, сын Джэганґіру, кіраваў у Аўганістане, Амар і Абу-Бэкр (сыны Міран-шаху) — у Азэрбайджане і Багдадзе, Баль-Мухамэд, Рустэм і Іскэндэр (сыны Амар-шэйха) — у Фарсе й Эраку Пэрсыдзкім; сын Міран-шаху, Халіль-Султан, стаяў у Ташкенце з войскам, сабраным для паходу на Кітай.
Тымур прызначыў сваім спадчыньнікам Баль-Мухамэда, сына Джэханґіра; але ён ня быў прызнаны.
Тымурыды ў Мавэранахры
рэдагавацьХаліль-Султан валодаў Мавэранахрам з 1405 па 1409 гады, але затым, атрымаў паразу й быў змушаны прызнаць вярхоўную ўладу Шахруха, абвешчанага султанам у Гераце (1405—1447).
З 1409 па 1449 год Мавэранахрам кіраваў сын Шахруха Мірза Улюгбэк.
Пасьля яго сьмерці, Мавэранахрам кіраваў ягоны сын Абд аль Лятыф, а пасьля яго забойства пляменьнік Улюгбэку Абдула ібн Ібрагім султан.
З 1451 па 1457 год Мавэранахрам кіраваў Абу Сэйд. У 1457 годзе ён здолеў аб’яднаць дзяржавы тымурыдаў у Мавэранахры й Харасане ў адну дзяржаву.
З 1469 па 1494 год Мавэранахрам кіраваў сын Абу Саіда — Султан Ахмэд мірза.
Тымурыды ў Харасане
рэдагавацьБагдада Тымурыды пазбавіліся яшчэ ў 1405 годзе, Азэрбайджана — у 1408 годзе (перамога Кара-Юсуфа, правадыра Кара-Каюнлу); астатнія вобласьці паступова падпарадкаваў сваёй уладзе Шахрух. Баль-Мухамэд у 1406 годзе быў пабіты Халіль-Султанам і ў 1407 забіты, пасьля чаго Шахрух заняў Харасан. У 1409 годзе ён заваяваў Мавэранахр і прызначыў там кіраўніком свайго сына Ўлюбэка, у 1414 годзе ўціхамірыў паўстаньне Іскандэру й прызначыў кіраўніком Фарсу свайго сына Ібрагіма (1414—1435; пасьля яго сын ягоны Абдалах, 1435—1445).
Шахрух зьдзейсьніў некалькі паходаў на Азэрбайджан і ў 1436 годзе падпарадкаваў сабе гэту краіну; кіраўніком яе ў якасьці васала Шахруха быў прызначаны Джэхан-шах (сын Кара-Юсуфа). Шахрух і ягоныя сыны клапаціліся пра ўзьняцьце дабрабыту сваіх валадарстваў і заступаліся асьвеце (аднаўленьне Мэрву ў 1410 годзе; абсэрваторыя й астранамічныя табліцы [Ўлюгбэку).
У канцы валадараньня Шахруха смуты аднавіліся, і пасьля яго сьмерці дзяржава распалася; Улюгбэк у 1449 годзе быў забіты сваім уласным сынам Абд аль Лятыфам. Харасанам авалодаў унук Шахруха, Абу-л-Касім Бабур (1450—1457), Мавэранахрам — унук Міран-шаху, Абу-Сэйд (1451—1469).
Джехан-шах, які адпаў ад Тымурыдаў, у 1452 годзе захапіў Фарс, у 1457 — Харасан, але саступіў гэтую воблаьсьць Абу-Сэйду, які на кароткі час (1457—1468) аднавіў адзінства дзяржавы Тымурыдаў. Спроба скарыстацца сьмерцю Джэханшаха (1467) для заваёвы Азэрбайджану была чыньнікам згубы Абу-Сэйду: ён быў узяты ў палон (31.01.1469) і забіты Узун-Хасанам, правадыром племя Ак-Каюнлу.
Тымурыды ў Мавэранахры й Хорасане пры кіраваньні Абу-Сэйда й ягоных пераемнікаў
рэдагавацьСын Абу-Сэйда, Султан Ахмэд мірза (1469—1494), валодаў толькі Мавэранахрам; іранскія валадарствы Тымурыдаў перайшлі ва ўладу іншага нашчадка Тымура (праз Амар-шэйха), Хусайна Байкары (1469—1506), двор якога (у Гераце) застаўся адным з цэнтраў асьветы.
Ахмэд і Хусэйн былі апошнімі моцнымі валадарамі з дынастыі Тымурыдаў; валоданьня Тымурыдаў былі заваяваны качавымі ўзбэкамі, правадыр якіх Шэйбані у 1500 годзе захапіў Мавэранахар, у 1507 — Харасан. Пляменьнік Ахмэду Бабур пасьля некалькіх спробаў выцесьніць Шэйбані-хана з Мавэранахру зацьвердзіўся ў Кабуле (1504), адкуль у 1511 годзе, пасьля сьмерці Шэйбані, ізноў заваяваў Мавэранахар, але ўжо ў 1512 годзе канчаткова ачысьціў краіну й пасьля заснаваў імпэрыю Вялікіх Маголаў у Індыі.
Тымурыды — паэты, навукоўцы
рэдагавацьНекаторыя прадстаўнікі дынастыі ўславіліся як навукоўцы й літаратары.
- Улюгбэк быў вялікім астраномам і матэматыкам.
- Хусайн Байкара (пад псэўданімам Хусайні) й Бабур — вядомымі паэтамі.
- Бабур вядомы таксама як аўтар гістарычных мэмуараў.
- Унук Тымуру Абу Бакр пісаў вершы[1].
- Унук Тымуру Султан Іскандар Шыразі быў паэтам.
- Сын Міран-шаху Халіль-Султан таксама пісаў вершы.
- Унук Тымуру, сын Шахруха — Байсонкур, заснавальнік мастацкае галерэі ў Гераце .
- Дачка Бабура — Гульбадан-Бэгім была адзінаю жанчынаю-гісторыкам у сярэднявечнай Індыі.
- Нашчадак Бабура — Зэбуніса была вядомаю паэткаю на Ўсходзе.
Шэдэўры дойлідства Тымурыдаў
рэдагавацьПры кіраваньні Тымурыдаў у Сярэдняй Азіі, Іране, Індыі й Аўганістане былі створаны такія шэдэўры сусьветнае архітэктуры як маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе, мячэт Бібі-ханым у Самаркандзе, медрэсэ Ўлюгбэку у Самаркадзе, маўзалей Хаджы Ахмэда Ясэві у Туркестане, маўзалей Хумаюна у Дзялі, маўзалей Тадж Магал у Агры й інш.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Алишер Навоі, Збор абраных, Сачыненьні. т.9. Т., 1968