Тымурыдзкае мастацтва
Тымурыдзкае мастацтва — гэта мастацкі стыль, які ўтварыўся ў час праўленьня дынастыі Тымурыдаў (1370—1507). Тымурыдзкае мастацтва адметнае тым, што яно выкарыстоўвала і пэрсыдзкі, і кітайскі стылі; мастацтва іншых цывілізацый Цэнтральнай Азіі таксама паўплывала на яго[1]. Пасьля заняпаду імпэрыі Тымурыдаў мастацтва гэтай цывілізацыі працягвала аказваць уплыў на іншыя культуры Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі[1][2].
Гісторыя
рэдагавацьТымурыдзкая імпэрыя была заснаваная Тымурам Кульгавым у 1370 годзе пасьля заваяваньня дзяржаваў-нашчадкаў дзяржавы Хулягуідаў. Пасьля заваяваньня гораду Тымурыды звычайна пакідалі ў жывых мясцовых рамесьнікаў і дэпартавалі іх у Самарканд, сталіцу дзяржавы Тымурыдаў. Пасьля заваяваньня Тымурыдамі Пэрсіі у пачатку XV стагодзьдзя многія пэрсыдзкія мастацкія рысы перапляліся з мангольскім мастацтвам. Пераход Кульгавага Тымура да ісламу пад канец яго жыцьця зрабіў Самарканд адным з цэнтраў ісламскага мастацтва. У сярэдзіне XV стагодзьдзя сталіцу імпэрыі перанесьлі ў Герат, што стала важнай падзеяй для тымурыдзкага мастацтва. Як і ў выпадку з Самаркандам, пэрсыдзкія рамесьнікі ды інтэлектуалы хутка зрабілі Герат цэнтрам мастацтва і культуры. Хутка многія з Тымурыдаў прынялі пэрсыдзкую культуру ў якасьці сваёй[3].
Ілюстрацыі
рэдагавацьТымурыдзкае мастацтва ўвабрала і палепшыла традыцыйную пэрсыдзкую канцэпцыю «Мастацтваў Кнігі». Рукапісы новых тымурыдзкіх мастацкіх твораў рабіліся на ілюстраванай паперы (а не на пэргамэнце) і ствараліся мастакамі імпэрыі. Гэтыя ілюстрацыі былі адметныя сваімі багатымі колерамі ды вытанчаным дызайнам[4]. Дзякуючы якасьці мініяцюр у гэтых рукапісах, «гератская школа [ілюстрацыі рукапісаў] часта лічыцца апагеем пэрсыдзкага жывапісу», як заўважыла С’юзэн Елман з Мэтраполітэн-музэю[1]. Жывапіс не абмяжоўваўся рукапісамі, бо многія тымурыдзкія мастакі таксама стваралі мудрагелістыя муралы. Многія з гэтых муралаў паказвалі пэйзажы, вытворныя і ад пэрсыдзкай, і ад кітайскай мастацкай традыцыі[5]. Хаця тэмы гэтых твораў былі запазычаныя зь іншых культур, тымурыдзкія муралы у рэшце рэшт атрымалі свой унікальны стыль[6]. Мангольскія мастацкія традыцыі не былі поўнасьцю выцесьненыя: моцна стылізаваныя выявы чалавечых фігур у тымурыдзкім мастацтве XV стагодзьдзя паходзяць ад гэтай традыцыі[7].
Мэталічныя вырабы, кераміка, мастацкая разьба
рэдагавацьУ Тымурыдзкай імпэрыі выраблялі якасныя мэталічныя вырабы. У якасьці матэрыялу часта бралі сталь, жалеза, латунь ці бронзу[8]. Часта сьцвярджаецца, што тымурыдзкая сталь, інкруставаная срэбрам, мае асабліва высокую якасьць[9]. Пасьля краху імпэрыі тымурыдзкія мэталічныя вырабы сталі часткай некаторых іранскіх і мэсапатамскіх культур[8].
Кераміка ў кітайскім стылі выраблялася тымурыдзкімі рамесьнікамі. Разьба па жадзе таксама прысутнічала ў тымурыдзкім мастацтве[1].
Спадчына
рэдагавацьПасьля заняпаду імпэрыі Тымурыдаў пад канец XV стагодзьдзя асманы, Сэфевіды і маголы далучылі да ўласных традыцый тымурыдзкія[1][2].
Галерэя
рэдагаваць-
Выразаны з жаду эфэс. Эпоха Тымурыдаў. Мэтраполітэн-музэй, Нью-Ёрк
- ^ а б в г д Suzan Yalman, Linda Komaroff The Art of the Timurid Period (ca. 1370–1507) | Essay | Heilbrunn Timeline of Art History | The Metropolitan Museum of Art (анг.) Мэтраполітэн-музэй Праверана 2017-11-16 г.
- ^ а б The Timurids and the Turkmen (анг.) Калекцыя Давіда(en) Праверана 2017-11-16 г.
- ^ B.F. Manz; W.M. Thackston; D.J. Roxburgh; L. Golombek; L. Komaroff; R.E. Darley-Doran (2007). «Timurids». Encyclopedia of Islam, online edition.
During the Timurid period, three languages, Persian, Turkish, and Arabic were in use. The major language of the period was Persian, the native language of the Tajik (Persian) component of society and the language of learning acquired by all literate and/or urban Turks. Persian served as the language of administration, history, belles lettres, and poetry.
- ^ Iransaga – Persian Art, The Timurids (анг.) Art Arena Праверана 2017-11-16 г. Архіўная копія ад 29 жніўня 2019 г.
- ^ «Timurids» The Columbia Encyclopedia (Sixth ed.). New York City: Columbia University. Retrieved 2006-11-08.
- ^ Lentz, W. Thomas. Dynastic Imagery in Early Timurid Wall Paintings. Los Angeles Museum of Art.
- ^ Blair, Sheila, and Bloom, Jonathan M., The Art and Architecture of Islam, 1250—1800, Chapter 5, 1995, Yale University Press. Pelican History of Art, ISBN 0300064659.
- ^ а б Linda Komaroff (2000-01-01) Metalwork (анг.) Encyclopædia Iranica Праверана 2017-11-16 г.
- ^ The Caspian Sea Journal ISSN: 1578-7899 Volume 10, Issue 1, Supplement 3 (2016) 127—132 The Compilation of One Object of Timurid Metalwork (12th Century) in the National Museum of Iran with Two Objects in National Museum of Yerevan-Armenia.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТымурыдзкае мастацтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў