Гера́т (па-пэрсыдзку: هرات‎) — горад у заходнім Аўганістане, у правінцыі Герат. Вышыня над узроўнем мора 925 мэтраў. Разьмешчаны ў даліне ракі Герыруд, якая цячэ з гор цэнтральнага Аўганістану ў пустэльню Каракум у Туркмэністане. Зьяўляецца трэцім па велічыні горадам Аўганістану, важным гандлёвым цэнтрам (разьвіта вытворчасьць він). Колькасьць жыхароў складае каля 249 000 чалавек (2002 год). Асноўная колькасьць жыхароў — таджыкі, другая па велічыні этнічная група — пуштуны.

Герат
هرات
Герат
Краіна: Аўганістан
Правінцыя: Герат
Плошча: 143 км²
Насельніцтва (2006)
колькасьць: 397 456 чал.
шчыльнасьць: 2779,41 чал./км²
Тэлефонны код: 40
Геаграфічныя каардынаты: 34°20′31″ пн. ш. 62°12′11″ у. д. / 34.34194° пн. ш. 62.20306° у. д. / 34.34194; 62.20306Каардынаты: 34°20′31″ пн. ш. 62°12′11″ у. д. / 34.34194° пн. ш. 62.20306° у. д. / 34.34194; 62.20306
Герат на мапе Аўганістану
Герат
Герат
Герат
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Герат — старажытны горад, зь вялікай колькасьцю гістарычных будынкаў, але многія зь іх значна пашкоджаны падчас апошніх збройных канфліктаў. У горадзе засталася крэпасьць збудаваная Аляксандрам Македонскім. Герат разьмяшчаецца на старажытным ядвабным шляху ў Індыю, Кітай, Блізкі Ўсход і Эўропу.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Гератсховішча мультымэдыйных матэрыялаў