Тыйт Вяхі
Тыйт Вяхі (па-эстонску: Tiit Vähi; 10 студзеня 1947, Валга, Эстонская ССР) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністар Эстоніі ў 1992 і 1995—1997 ад кааліцыйнай партыі Эстоніі.
Тыйт Вяхі | |
па-эстонску: Tiit Vähi | |
17 красавіка 1995 — 25 лютага 1997 | |
Папярэднік | Андрэс Таранд[d] |
Наступнік | Март Сійман[d] |
30 студзеня 1992 — верасень 1992 | |
Папярэднік | Эдгар Савісаар[d] |
Наступнік | Март Лаар[d] |
10 кастрычніка 1995 — 3 лістапада 1995 | |
1989 — 1992 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 студзеня 1947[1] (77 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 10 студзеня 1947 году ў горадзе Валга Эстонскай ССР, скончыў Талінскі тэхнічны ўнівэрсытэт. Быў адным з арганізатараў Народнага Фронту Эстоніі, у 1989 годзе стаў міністрам транспарту і сувязі Эстонскай ССР (з 8 траўян 1990 — Эстонскай Рэспублікі), гэтую пасаду ён займаў да 1992 году.
У 1992 годзе узначаліў урад. Падчас яго праўленьня была ўведзена новая валюта — эстонская крона і пачалася шырокая прыватызацыя дзяржаўнай уласнасьці. У выбарах у Рыйгікогу 1992 году ён ня браў удзелу. У 1993 годзе стаў старшынём кааліцыйнай партыі. На выбарах у Рыйгікогу 1995 годзе кааліцыя кааліцыйнай партыі Эстоніі і Народнага зьвязу Эстоніі атрымала перамогу і ён да стаў прэм’ер-міністрам. 25 лютага 1997 году падаў у адстаўку з-за рознагалосьсяў зь сябрамі сваёй жа партыі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Tiit Vähi // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Tiit Vähi valitsuses 15 ministrit – kolm pole kuulunud kommunistlikku parteisse (эст.) // Vaba Eesti Sõna — New York: 1995. — С. 5.