Канікулы ў Прастаквашыне

«Канікулы ў Прастаква́шыне» (па-расейску: Каникулы в Простоквашино) — савецкі маляваны мультфільм, другая сэрыя сэрыялу «Прастаквашына». Створаны паводле аповесьці Эдуарда Ўсьпенскага «Дзядзька Фёдар, сабака і кот».

Канікулы ў Прастаквашыне
Каникулы в Простоквашино
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Жанр сямейны фільм
Рэжысэр Уладзімер Папоў
Аўтар сцэнару Эдуард Усьпенскі
Ролі агучвалі Алег Табакоў, Валянціна Талызіна, Марыя Вінаградава, Барыс Новікаў, Леў Дураў, Герман Качын
Кампазытар Яўген Крылатаў
Аніматары Марына Васканьянц, Эльвіра Маслава, Уладзімер Вышагародцаў, Рэната Міранкова, Марына Рогава, Натальля Багамолава, Юры Кузюрын
Апэратар Кабул Расулаў
Гукаапэратар Барыс Фільчыкаў
Студыя Союзмультфильм
Краіна СССР
Працягласьць 17 хвілін 58 сэкундаў
Прэм’ера 1980
Папярэдні Трое з Прастаквашына
Наступны Зіма ў Прастаквашыне

Мама патрабуе вакацыяў і паездкі на курорт, бо яна стамілася, і акрамя таго, ёй няма куды апрануць чатыры вячэрнія сукенкі. Дзядзька Фёдар і Тата спрабуюць угаварыць яе паехаць не на курорт, а ў Прастаквашына, але Мама дабіваецца свайго. Дзядзька Фёдар вырашае ўхіліцца ад паездкі на мора і правесьці летнія вакацыі з сваімі сябрамі — катом Матроскіным і сабакам Шарыкам. На вакзале ён заскоквае ў электрычку да Прастаквашына, якая стаяла на суседнім шляху, і высунуўшы галаву з вакна вагону, паведамляе пра гэта бацькам, што стаялі на пэроне. Тыя, спадзяючыся на найлепшае, выяжджаюць на курорт.

У Прастаквашыне Матроскін ніяк ня можа нарадавацца сваёй карове Мурцы і мноству малака, а таксама нечаканаму народжаньню цяля Гаўрушы. А Шарык, у сваю чаргу, захапіўся фотапаляваньнем.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць