Эдуард Усьпенскі
Эдуард Усьпе́нскі (22 сьнежня 1937, Ягор’еўск, Маскоўская вобласьць — 14 жніўня 2018[6], Масква) — савецкі і расейскі пісьменьнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядоўца. Сярод папулярных пэрсанажаў, прыдуманых ім — Кракадзіл Гена і Чабурашка, кот Матроскін, Дзядзька Фёдар, паштальён Печкін, сабака Шарык, браты Калабкі, Гарантыйныя чалавечкі.
Эдуард Усьпенскі | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 сьнежня 1937[1][2][3][4] Ягор’еўск, Маскоўская вобласьць, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР |
Памёр | 14 жніўня 2018[5][4] (80 гадоў) Пучкава, Паселішча Першамайскае (Масква), Траецкая адміністрацыйная акруга, Масква, Расея |
Пахаваны | Траякураўскія могілкі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | сцэнарыст, паэт, кінапрадусар, пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, драматург, вядоўца, інжынэр і тэлевядоўца |
Гады творчасьці | 1960 — 2018 |
Мова | расейская мова |
Узнагароды | |
http://www.uspens.info |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Бацька — Мікалай Міхайлавіч Усьпенскі (1903—1947), супрацоўнік апарату ЦК ВКП (б). Маці — Натальля Аляксееўна Ўсьпенская (1907—1982), інжынэр-машынабудаўнік[7]. Атрымаўшы адукацыю ў Маскоўскім авіяцыйным інстытуце (МАІ) і стаўшы інжынэрам, ён зарабляў на жыцьцё тым, што пісаў і рабіў сцэнары мультфільмаў. У дадатак да дзіцячых кніг Усьпенскі пісаў вершы і тэатральныя сцэнкі з цыклу пра Чабурашку і Кракадзіла Гену.
Першую кнігу пісьменьніка «Дзядзя Фёдар, сабака і кот» апублікавалі ў 1974 годзе. Галоўным героем быў шасьцігадовы хлопчык, якога звалі дзядзькам Фёдарам за тое, што ён быў вельмі самастойным. Пасьля таго, як бацькі забаранілі яму пакінуць у кватэры бяздомнага ката Матроскіна, Дзядзька Фёдар пайшоў з дому. Разам з Матроскіным і сабакам Шарыкам яны ўтрох пасяліліся ў вёсцы Прастаквашына. Знайшоўшы скарб, яны змаглі купіць трактар, што езьдзіў на супе і бульбе. Па кнізе было зьнята тры папулярных мультыплікацыйных фільма: «Трое з Прастаквашына», «Канікулы ў Прастаквашыне» і «Зіма ў Прастаквашыне».
Зьяўляўся старшынём журы прэміі «Запаветная мара». Таксама ў 1986 годзе ўвайшоў у журы ў першых гульнях адроджанай Вышэйшай лігі КВЗ.
Апошнія гады Ўсьпенскі канфліктаваў з кінастудыяй «Саюзмультфільм» праз парушэньне аўтарскіх правоў.
У апошнія гады пакутаваў ад цяжкага анкалягічнага захворваньня, у пачатку жніўня 2018 году вярнуўся пасьля лячэньня зь Нямеччыны. Памёр у сябе дома ў Маскве[6].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Person Profile // IMDb — 1990.
- ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ ČSFD — 2001.
- ^ а б Babelio — 2007.
- ^ Eduard Uspensky, Creator of Soviet Cartoons, Dies at 80
- ^ а б Памёр Эдуард Усьпенскі, Intex-press, 15-08-2018
- ^ Эдуард Николаевич Успенский и его творчество
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |