Зіма ў Прастаквашыне

«Зіма ў Прастаква́шыне» (па-расейску: Зима в Простоквашино) — російскі маляваны мультфільм, трэцяя сэрыя сэрыялу (першапачаткова — трылёгіі) «Прастаквашына», аднак не грунтуецца на аповесьці «Дзядзька Фёдар, сабака і кот»: Эдуард Усьпенскі напісаў сцэнар да яго з нуля, і толькі ў 2007 годзе навэлізаваў яго ў аднайменную аповесьць з пашыраным сюжэтам.

Зіма ў Прастаквашыне
Зима в Простоквашино
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Жанр сямейны фільм
Рэжысэр Уладзімер Папоў
Аўтар сцэнару Эдуард Усьпенскі
Ролі агучвалі Алег Табакоў, Валянціна Талызіна, Марыя Вінаградава, Барыс Новікаў, Леў Дураў, Герман Качын
Кампазытар Яўген Крылатаў
Аніматары Эльвіра Маслава, Уладзімер Вышагародцаў, Галіна Зяброва, Марына Рогава, Юры Мешчаракоў
Апэратар Кабул Расулаў
Гукаапэратар Барыс Фільчыкаў
Студыя Союзмультфильм
Краіна Росiя
Працягласьць 15 хвілін 48 сэкундаў
Прэм’ера 1994
Папярэдні Канікулы ў Прастаквашыне
Наступны Spring in Prostokvashino

Шарык і Матроскін пасварыліся і перасталі размаўляць адно з адным з прычыны таго, што Шарык набыў сабе на зіму модныя кеды, замест валёнкаў, і цяпер яны з катом дзеляць адну пару валёнкаў на двух. Камунікаваць ім дапамагае паштальён Печкін, які дасылае тэлеграмы з аднаго боку хаты ў іншы.

На Новы год у Прастаквашына прыяжджаюць Дзядзька Фёдар з татам, але бяз мамы, бо тая мусіць сьпяваць на навагоднім Блакітным Агеньчыку. Іх стары «Запарожац» застрануў у яме, і ўсе жыхары хаты ў Прастаквашына былі вымушаныя выцягваць машыну зь сьнегу. У працэсе выцягваньня Шарык з Матроскіным памірыліся, бо супольная праца, на карысьць Матроскіна, аб’ядноўвае. Паштальён Печкін лічыць тэлевізар «галоўным упрыгожваньнем стала», але той не працуе, і таму Печкін вырашае сустракаць Новы год у сябе дома. Але Дзядзька Фёдар і ягоны тата абяцаюць, што тэлевізар яны абавязкова адрэмантуюць. Тэлевізар адрэмантавалі, і па ім павінны былі хутка паказваць выступленьне мамы. Але тут высьветлілася, што гук у тэлевізары не працуе. Героі глядзяць бязгучнае выступленьне і раптам чуюць як ззаду сьпявае мама. Выявілася, што канцэрт быў запісаны на стужку, а мама сама дайшла да Прастаквашына на лыжах.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць