Траян Бэсэску
Бэсэ́ску Трая́н (па-румынску: Traian Băsescu; нарадзіўся 4 лістапада 1951 у Бэсарабіі) — румынскі палітык, прэзыдэнт Румыніі з 20 сьнежня 2004. Мэр Бухарэсту ў 2000—2004 гадох.
Траян Бэсэску | |
рум. Traian Băsescu | |
![]() | |
прэзыдэнт Румыніі | |
---|---|
27 жніўня 2012 — 21 сьнежня 2014 | |
Прэм’ер-міністар | Віктар Понта |
Папярэднік | Крын Антанэску (в. а.) |
Наступнік | Клаўс Ёханіс |
23 траўня 2007 — 10 ліпеня 2012 | |
Папярэднік | Нікалае Вэкэрою (в. а.) |
Наступнік | Крын Антанэску (в. а.) |
20 сьнежня 2004 — 20 красавіка 2007 | |
Папярэднік | Іён Іліеску |
Наступнік | Нікалае Вэкэрою (в. а.) |
Мэр Бухарэсту | |
26 чэрвеня 2000 — 20 сьнежня 2004 | |
Папярэднік | Віярэл Ліс |
Наступнік | Адрыян Відзяну |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 4 лістапада 1951[1][2] (73 гады) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Сужэнец | Maria Băsescu[d] |
Дзеці | Алена Бэсэску[d] і Ioana Băsescu[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |

Скончыў Мараходны інстытут у Канстанцы ў 1976 годзе. Марскі афіцэр, у 1981—1987 гадох камандаваў самым вялікім караблём румынскага флёту «Biruinta». З 1989 пачаў займацца палітыкай, быў міністрам транспарту (1991—1992 і 1996—2000) і мэрам Бухарэсту (2000—2004). Балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе і сьнежні 2004 ад кааліцыі Зьвяз Праўды і Справядлівасьці (Нацыянальная Лібэральная Партыя і Дэмакратычная Партыя). У першым туры заняў 2-е месца, атрымаўшы 33,92%, у другім у саперніцтве зь дзейным прэм’ерам Адрыянам Настасэ атрымаў невялікую перавагу (51,23%), замяніўшы такім чынам на прэзыдэнцкай пасадзе Іёна Іліеску (прыняў прысягу 20 сьнежня 2004).
Зь невялікай перавагай пераабраны на другі тэрмін у другім туры выбараў прэзыдэнта Румыніі 2009 году, зазнаўшы ў 2012 годзе часовае адхіленьне ад пасады, аднак урэшце абвінавачваньні не былі прынятыя. У 2014 годзе склаў паўнамоцтвы, ня ўдзельнічаючы ў наступных выбарах прэзыдэнта краіны праз забарону займаць гэтую пасаду тры разы.
Жанаты, мае дзьвюх дачок. Праваслаўны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Traian Băsescu // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Traian Basescu // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Traian Basescu s-a inscris in PMP. Basescu acuza o parte din institutiile statului de "incalcarea brutala a drepturilor omului": Singura solutie pe care o am e sa revin in politica. Voi ramane un politician extrem de incomod — HotNews, 2015.