Трашчаткі
Трашчаткі́ (па-польску: Treszczotki, па-падляску: Treščutkí[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Трашчаткі | |
польск. Treszczotki | |
Мясцовая назва: | Treščutki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′9″ пн. ш. 23°20′17″ у. д. / 52.81917° пн. ш. 23.33806° у. д.Каардынаты: 52°49′9″ пн. ш. 23°20′17″ у. д. / 52.81917° пн. ш. 23.33806° у. д. |
Трашчаткі |
Ля вёскі працякае рака Локніца.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьТрашчаткі існавалі ўжо ў 16 ст., калі былі часткай кленіцкай воласьці. На пачатку 17 ст. гэтай вёскай валодалі Лакніцкія з Локніцы, але пасьля вярнулася яна ў каралеўскае ўладаньне. З 1870 году Трашчаткі прыналежаць пасынкоўскай парафіі (раней праваслаўныя вернікі маліліся ў кленіцкай царкве[5]. У міжваенны пэрыяд Трашчаткі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 45 жыхароў (усе праваслаўныя, але пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Трашчаткі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023930?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Treščutki svoja.org Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Царква Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Рыгор Сасна(be), Дарафей Фіёнік: Pasynki i okolice. Bielsk Podlaski – Ryboły – Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2001. с. 30. (пол.)
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.