Ерэванскі мэтрапалітэн

Ерэванскі мэтрапалітэн імя Карэна Дземірчана (па-армянску: Կարեն Դեմիրճյանի անվան Երևանի Մետրոպոլիտեն) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Ерэване (Армэнія).

Ерэванскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Ерэван, Армэнія
Пачатак працы 7 сакавіка 1981
Лініі 1 лінія
Даўжыня: 12,1 км
Колькасьць станцыяў 10
Пасажырапаток на дзень 14 тыс. (2014)
Пасажырапаток на год 15,8 млн (2014)

Адкрыты 7 сакавіка 1981 году. Налічвае 10 станцыяў, што знаходзяцца на адной лініі (а таксама адной аднапутнай галінцы «Шэнгавіт» — «Чарбах»), агульная працягласьць пуцей — 12,1 км.

Абвяшчэньні ў мэтро гучаць на армянскай і ангельскай мовах, назвы станцыяў напісаны на армянскай ды расейскай мовых. Падчас незалежнасьці ў эмблеме ерэванскага мэтрапалітэна літара «М» была замененая на аналягічную армянскую літару «Մ».