Пецярбурскі мэтрапалітэн

Пецярбу́рскі мэтрапалітэ́н (да ліпеня 1992 — Ленінградзкі ордэну Леніна мэтрапалітэн імя У. І. Леніна) — хуткасная пазавулічная транспартная сыстэма Санкт-Пецярбургу й Ленінградзкае вобласьці. Мэтрапалітэн адкрыты 15 лістапада 1955 году; падземка стала другой у СССР пасьля маскоўскай. На сёньняшні дзень функцыянуе 5 лініяў, эксплюатацыйная даўжыня складае 118,6 км. Колькасьць станцыяў — 69 (сярод іх 7 перасадачных вузлоў).

Пецярбурскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Санкт-Пецярбург, Ленінградзкая вобласьць Расея
Пачатак працы 15 лістапада 1955
Лініі 5 лініяў
Даўжыня: 118,6 км
Колькасьць станцыяў 69
Пасажырапаток на дзень 2,02 млн. (сярэдні, 2018)
Пасажырапаток на год 740,9 млн. (2018)
Схема мэтрапалітэну

Гісторыя

рэдагаваць

Праекты мэтро ў часы Імпэрыі

рэдагаваць

Ужо ў канцы XIX ст. у сталіцы Расейскае імпэрыі ўсур’ёз абмяркоўвалі перспэктывы будаўніцтва падземнае чыгункі. Аднак у той час у Пецярбургу не было нават электрычнага трамваю. Практычна ўсе дарэвалюцыйныя праекты адрозьніваліся пераважна эстакаднымі лініямі, па аналёгіі з Парыскім і Венскім мэтро, і, як паказаў досьвед эксплюатацыі ва ўмовах Пецярбургу, выкарыстаньне адкрытых лініяў было бы зьвязанае зь вялікімі цяжкасьцямі. А для будаўніцтва тунэльнага мэтрапалітэну глыбокага закладаньня не было ані матэрыяльных, ані тэхнічных рэсурсаў[1].

Праектаваньне

рэдагаваць

Пытаньне пра праектаваньне падземнага мэтрапалітэну было ўзьнятае ў 1938 годзе па ініцыятыве старшыні Ленгарвыканкама А. М. Касыгіна.

Першым кіраўніком мэтро стаў начальнік Ленінградзкага мэтрабуду Іван Зубкоў. Першапачаткова распрацоўка праекту вялася маскоўскім інстытутам Мэтрагіпратранс, але 21 студзеня 1941 году была ўтворана «Дырэкцыя Будаўніцтва № 5 НКШЗ» (рас. «Дирекция Строительства № 5 НКПС»). Да красавіка 1941 году былі закрадзеныя ўсе 34 шахтных ствалы.

Перыяд вайны

рэдагаваць

Падчас вайны, празь недахоп рэсурсаў, пройдзенныя ствалы й выпрацоўкі былі вымушаныя затапіць. Мэтрабудаўнікі ў гэтыя гады займаліся будоўляй тупікоў, складаў, чыгуначных галін і партовых збудаваньняў у часы аблогі Ленінграду.

Першая чарга

рэдагаваць

У 1946 годзе ствараецца «Ленмэтрапраект». У новым варыянце трасы адмыслоўцы вылучаюць два новых рашэньні:

  • будоўля станцыяў «на горках» (перагон ніжэй за станцыю);
  • памяншэньне дыямэтру тунэляў з 6 (маскоўскі стандарт) да 5,5 м.

3 верасьня 1947 году зноў пачалося будаўніцтва ленінградзкага мэтрапалітэну. У сьнежні 1954 году пастановай Савета Міністраў СССР быў створаны Ленінградзкі мэтрапалітэн. Яго ўзначаліў Іван Новікаў. 7 кастрычніка 1955 году запушчаны першы абкатачны электрацягнік. 5 лістапада 1955 году быў падпісаны акт пра здачу ў эксплюатацыю першае чаргі мэтро.

Назвы лініяў у шырокім ужытку, як правіла, не выкарыстоўваюцца. Аднак ужываюцца ў афіцыйнай дакумэнтацыі, а таксама на ўказальніках, у правадніках і мапах гораду.

Асноўны артыкул: Сьпіс станцыяў Пецярбурскага мэтрапалітэну
Назва лініі Дата адкрыцьця
лініі
Апошняя станцыя
адкрытая
Даўжыня,
км
Колькасьць
станцыяў
Сярэдняя адлегласьць
між станцыямі, км
Сярэдняя хуткасьць
(с улікам прыпынкаў), км/г
Час
паездкі, хв[2][3]
Сярэдняя глыбіня
станцый, м
 
Кіраўска-Выбарская 15 лістапада 1955 году 29 сьнежня 1978 году 29,65 19 1,647 38,68 ≈ 46 -49,95
 
Маскоўска-Петраградзкая 29 красавіка 1961 году 22 сьнежня 2006 году 30,1 18 1,771 39,39 ≈ 46 -44,50
 
Неўска-Васілеастроўская 3 лістапада 1967 году 26 траўня 2018 году 28,822 12 2,618 42,38 ≈ 40 -50
 
Правабярэжная 30 сьнежня 1985 году 7 сакавіка 2009 году 11,21 8 1,601 42,08 ≈ 16 -62,38
 
Фрунзэнска-Прыморская 20 сьнежня 2008 году 3 кастрычніка 2019 году 26,24 15 1,822 42,96 ≈ 28 -64,58
Усяго: 118,6 69 1,872 40,61 -52,52

Тэхнічныя характарыстыкі

рэдагаваць
  • Пецярбурскае мэтро выкарыстоўвае шырыню каляіны, што і чыгункі СНД — 1520 мм. Для падачы току выкарыстоўваецца трэцяя (кантактная) рэйка: напружаньне на ёй складае ў сярэднім 825 В (ня больш за 975 В і ня менш за 550 В[4]).
  • Пецярбурскае мэтро мае пяць працоўных лініяў, якія абслугоўваюць шэсьць электрадэпо. На лініях разьмешчаныя 67 станцыяў, агульная даўжыня шляхоў складае 113,6 км[5].
  • У Пецярбурскім мэтрапалітэне маецца шэсьць падземных перасадачных вузлоў, якія зьвязваюць па дзьве станцыі, і адзін — які зьвязвае тры станцыі.
  • У Пецярбурскім мэтрапалітэне маецца 73 вэстыбюлі, 255 эскалятараў, 856 турнікетаў.
  • Рухомы састаў прадстаўлены 1534 вагонамі. Мінімальны інтэрвал часу між цягнікамі — 2 хвіліны ўлетку і каля 1-й хвіліны ўзімку, а колькасьць цягнікоў на содні — 3106. Цягнікі Пецярбурскага мэтро ходзяць з эксплюатацыйнай хуткасьцю больш за 50 км/г, канструкцыйная хуткасьць 90 км/г, да якой разгон магчымы пры адпаведным блёк-участку АРС, максымальная хуткасьць уезду на станцыю складае 60 км/г.

Плян разьвіцьця мэтрапалітэну

рэдагаваць
  • У траўні 2018 году адкрыліся дзьве станцыі Неўска-Васілеастроўскай лініі — «Новакрастоўская» ды «Бегавая». Адкрыцьцё яшчэ дзьвюх станцый гэтай лініі («Турысцкая» ды «Заапарк») перанесенае на 2020 год;
  • Наступнымі заплянаваны запуск трох станцыяў на Фрунзэнска-Прыморскай лініі на поўдзень ад «Міжнароднай»: «Праспэкт Славы», «Дунайская» ды «Шушары»;
  • Напрыканцы 2019 году заплянаванае ўвядзеньне ў эксплюатацыю станцый «Тэатральная» ды «Горны Інстытут» Правябярэжнай лініі.[6]

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Пецярбурскае мэтро зьяўляецца адначасова самым паўночным (станцыя «Парнас») і самым заходнім (станцыя «Бегавая») у Расеі.
  • Да 1982 году мэтро ў Санкт-Пецярбургу лічылася самым паўночным у сьвеце, пакуль не адкрылася мэтро ў Хэльсынкі.
  • Самай загружанай станцыяй мэтро ў Расеі зьяўляецца станцыя «Праспэкт Вэтэранаў» (блізка 193 тыс. пасажыраў/дзень за зімовыя содні).
  • Найглыбейшае ў сьвеце мэтро паводле сярэдняй глыбіні заляганьня: 60 з 69 станцыяў — глыбокага закладаньня (22—86 м). Станцыя «Адміралтэйская» — найглыбейшая станцыя ў Расеі (блізка 86 м). Глыбіня перагонаў «Неўскі праспэкт» — «Горкаўская», «Чорная рэчка» — «Піянэрская» ды «Камэнданцкі праспэкт» — «Старая дзярэўня» дасягае 95—100 м.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пецярбурскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Лініі Пецярбурскага мэтрапалітэну
  Кіраўска-Выбарская   Маскоўска-Петраградзкая   Неўска-Васілеастроўская
  Правабярэжная   Фрунзэнска-Прыморская