Кіеўскі мэтрапалітэн

Кі́еўскі мэтрапалітэ́н — адзін зь відаў грамадзкага транспарту ў сталіцы Ўкраіны, архітэктурны твор, пабудаваны як адзіны манумэнтальны комплекс пад зямлёю й на паверхні.

Станцыя «Залатыя вароты»
Схема Кіеўскага мэтрапалітена

Кіеўскі мэтрапалітэн сёньня

рэдагаваць

Сёньня Кіеўскі мэтрапалітэн мае 3 дзейныя лініі, эксплюатацыйная даўжыня якіх прыблізна 67,4 км. Да паслуг пасажыраў — 52 станцыі, з трыма падземнымі перасадачнымі вузламі ў цэнтры гораду. Лініі мэтрапалітэну праходзяць праз усе 10 раёнаў гораду.

  • Першая лінія, Сьвятошынска-Броварская, гісторыя якой пачынаецца ад 6 лістапада 1960 году, мае даўжыню 22,6 км (зь якіх 6,7 км — наземны адрэзак) і 18 станцыяў. Наземны адрэзак мае 2 маставыя пераходы — цераз раку Дняпро і Русаніўску пратоку і 2 шляхаправоды.
  • Другая лінія, Абалонска-Церамкоўская, першы адрэзак якой быў уведзены ў эксплюатацыю 17 сьнежня 1976 году, мае даўжыню 20,9 км і 18 станцыяў.
  • Трэцяя лінія, Сырэцка-Пячэрская, першы адрэзак якой быў уведзены ў эксплюатацыю 31 сьнежня 1989 году, мае даўжыню 23,9 км і 16 станцыяў.

Агульны парк дэпо складае 774 вагоны.

Пасажыраў мэтрапалітэну абслугоўваюць 122 эскалатары, якія дзейнічаюць на 26 станцыях. Энэргетычная сыстэма мэтрапалітэну ўключае разгалінаваную кабэльную сетку, 52 тока-паніжальныя падстанцыі, 2 токавыя падстанцыі, 14 трансфарматарных падстанцыяў. Кіраваньне імі ажыцьцяўляецца з аўтаматызаваных дыспэтчарскіх пунктаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кіеўскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Лініі Кіеўскага мэтрапалітэну
.1. Сьвятошынска-Броварская .2. Абалонска-Церамкоўская .3. Сырэцка-Пячэрская .4. Падольска-Выгураўская .5. Левабярэжная .5. Вышгарадзка-Дарніцкая