Таўрагіны
Таўрагіны[a][1], Таўрагіні[2] (лет. Tauragnai) — мястэчка ў Летуве, на возеры Таўрагінах. Цэнтар староства Ўцянскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 473 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.
Таўрагіны | |||||
лет. Tauragnai | |||||
![]() У цэнтры мястэчка | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Уцянскі | ||||
Насельніцтва: | 473 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°26′38″ пн. ш. 25°48′50″ у. д. / 55.44389° пн. ш. 25.81389° у. д.Каардынаты: 55°26′38″ пн. ш. 25°48′50″ у. д. / 55.44389° пн. ш. 25.81389° у. д. | ||||
Таўрагіны на мапе Летувы ![]() ![]() Таўрагіны | |||||
![]() |
Таўрагіны — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Таўрагіны датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Таўрагіны[2]. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касьцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Таўрагіны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзейнічаў касьцёл, працавалі вінакурня і бровар.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы часРэдагаваць
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Таўрагіны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 263 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 473 чал.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
СлавутасьціРэдагаваць
- Капліца могілкавая (XIX ст.)
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ таксама Таўрогыні
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
- ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
- ^ Krzywicki J. Tauroginie // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 264.