Тацяна Віктараўна Шапуцька (нар. 25 верасьня 1990, Менск) — беларуская моладзевая дзяячка ў перыядзе 2007—2010 гг. З 2011 г. па 2018 гг. працавала журналісткай.

Тацяна Шапуцька
журналістка
2011 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 25 верасьня 1990(1990-09-25) (34 гады)
Партыя: Малады Фронт
Сужэнец: Глеб Лабадзенка
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 25 верасьня 1990 году ў Менску. Скончыла гімназію №1 імя Францішка Скарыны з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. У 2008 годзе паступіла на юрыдычны факультэт БДУ, спэцыяльнасьць — «паліталёгія». У 2009 г. была адлічана з БДУ і прынятая ў лік студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Летува). У 2014 г. атрымала ступень бакалаўра палітычных навук, скончыла магістратуру ЕГУ па спэцыяльнасьці «Публічная палітыка». Двойчы станавілася ляўрэаткай журналісцкай прэміі «Вольнае слова»[1][2].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

13 жніўня 2010 г. у Фарным касьцёле Божага Цела ў Нясьвіжы (Менская вобласьць) абвянчалася зь Глебам Лабадзенкам.Адмысловымі гасьцямі былі княгіня Эльжбета Радзівіл, сьпевакі Лявон Вольскі й Кася Камоцкая[3]. У шлюбе мае двух сыноў і дачку.