Тацьцяна Мархель

савецкая, беларуская акторка тэатру і кіно, сьпявачка
(Перанакіравана з «Тацяна Мархель»)

Тацьця́на Рыго́раўна Ма́рхель (нарадзілася 19 студзеня 1939 году, в. Шпакоўшчына, Смалявіцкі раён) — савецкая, беларуская акторка тэатру і кіно, сьпявачка. Сябра Беларускага саюзу кінэматаграфістаў з 1984 году. Народная артыстка Рэспублікі Беларусь (2011).

Тацьцяна Мархель
Род дзейнасьці акторка, сьпявачка
Дата нараджэньня 19 студзеня 1939 (85 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз кінэматаграфістаў[d] і Беларускі саюз тэатральных дзеячоў[d]
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Народны артыст Беларусі
Народны артыст Беларусі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1957—1959 гадах працавала мэдычнай сястрой у 6-й гарадзкой клінічнай бальніцы г. Менску. У 1959—1963 гадах вучылася ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Падчас вучобы сыграла ў спэктаклі «Егер» паводле А. Чэхава (пастаноўка В. Галіны).

У 1963—1966 гадах працавала ў Гарадзенскім абласным драматычным тэатры. З 1966 па 1967 год працавала ў Дзяржаўным тэатры для дзяцей і юнацтва Казахстану, г. Алматы. З 1967 па 1970 год працавала ў Магілёўскім драматычным тэатры.

У 1970—1986 гадах працавала ў НАДТ імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1987—1993 гадах працавала ў Тэатры-студыі кінаактора. Іграла там ў спэктаклі «Дзіця зь Віфлеема», дзе ўвасобіла на сцэне выканаўцу народных песень, чытальніка-вядучага і абагулены вобраз беларускай сялянкі.

З 1993 году — у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Фільмаграфія

рэдагаваць
  1. 1980 — Трэцяга не дадзена — Алімпа
  2. 1981 — Кантрольная па спэцыяльнасьці — Леля
  3. 1982 — Давай пажэнімся
  4. 1982 — Асабістыя рахункі
  5. 1982 — Новая Зямля
  6. 1984 — Радуніца
  7. 1988 — Мене завуць Арлекіна
  8. 1990 — Маці ўрагану
  9. 1990 — Плач перапёлкі — Марфа
  10. 1992 — Каапэратыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім разьвітаньне
  11. 1992 — На цябе ўпаваю — Дырэктар дзіцдому
  12. 1993 — Тутэйшыя
  13. 1994 — Эпілёг
  14. 1998 — Кветкі ад пераможцы — Бабка Юркі
  15. 1999 — Рэйнджэр з атамнай зоны
  16. 2001 — Сьвежына з салютам — Сваха
  17. 2003 — Анастасія Слуцкая — Маланка
  18. 2003 — Жанчыны ў гульні бяз правіл — Бабка Машы
  19. 2005 — Глыбокая плынь
  20. 2005 — Бацькоўскі дом — Алеўціна
  21. 2006 — Добрая вестка
  22. 2008 — Рыфмуецца з каханьнем — Соф’я Паўлаўна
  23. 2008 — Застава Жыліна — Беларуска
  24. 2008 — Пакуль мы жывыя
  25. 2010 — Гаданьне пры сьвечках — Аўдоцьця
  26. 2010 — Жураў 2 — Суседка
  27. 2010 — Прытчы — — эпізод
  28. 2011 — Кроплі крыві на квітнеючым верасе
  29. 2011 — Пернікі з бульбы — Настасься Фёдараўна, бабуля Ягоркі
  30. 2011 — Немец — эпізод
  31. 2011 — Неба паўсюль аднолькавае…
  32. 2011 — Лета ваўкоў — Тарасаўна
  33. 2011 — Жыло-было Каханьне — Раіса
  34. 2012 — Канапа для самотнага мужчыны — маці Віктара
  35. 2012 — Во саду ли, в огороде — Евдакія
  36. 2012 — Адналюбы — старая на вёсцы
  37. 2012 — Сэрца не камень — цёця Нюра
  38. 2012 — Паляваньне на гаўляйтэра — маці Марыі Архіпавай
  39. 2013 — Сьляды апосталаў — цёця Алеўціны
  40. 2013 — Парфюмэрша — эпізод
  41. 2013 — Трэцяя сусьветная

Спэктаклі

рэдагаваць
  • «Экстранны выклік» Л. Мітрафанава (пастаноўка А. Брыльянтшчыкава) — Фрося.
  • «Порт-Артур» І. Папова, паводле А. Сьцяпанава (пастаноўка А. Струніна) — Куін-Сан.
  • «Сьнежная каралева» Я. Шварца (пастаноўка Т. Гагавай).
  • «Разбуджанае сумленьне» В.Шаўрына (пастаноўка У. Алейніча).
  • «Пятроўка, 38» паводле Ю. Сямёнава (пастаноўка А. Струніна) — Прастытутка.
  • «Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна (пастаноўка А. Струніна) — Маша.
  • «Замак Броўдзі» паводле А. Кроніна (пастаноўка М. Харошкі).
  • «Мала сказаць — кахаю!» Л. Караічава (пастаноўка В. Валадарскага) — Ніна.
  • «Гады навальнічныя» К. Губарэвіча (пастаноўка В. Валадарскага) — Мар’я.
  • «Ягор Булычаў ды іншыя» М. Горкага (пастаноўка В. Валадарскага) — Глафіра.
  • «Саламяны капялюшык» Э. Лабіша (пастаноўка В. Валадарскага) — Анаіс.
  • «Амністыя» М. Матукоўскага (пастаноўка У. Забэлы) — Бажашуткава.
  • «Саслужыўцы» Э. Брагінскага і Э. Разанава (пастаноўка Л. Кавалёва) — Вольга.
  • «Доктар філазофіі» Б. Нушыча (пастаноўка С. Казіміроўскага) — Проціч.
  • «Прыніжаныя і зьняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага (пастаноўка С. Казіміроўскага) — Ганна Андрэеўна Іхменьнева.
  • «Званы Віцебска» У. Караткевіча (пастаноўка В. Мазынскага) — Маці.
  • «Сымон-музыка» паводле Я. Коласа (пастаноўка В. Мазынскага) — Маці.
  • «Разгром» паводле А. Фадзеева (пастаноўка В. Мазынскага).
  • «Заставайцеся сонцам» А. Панаяна (пастаноўка С. Казіміроўскага) — Суседка.
  • «Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча (пастаноўка В. Мазынскага) — Маці.
  • «Не страляйце ў белых лебедзяў» паводле Б. Васільева (пастаноўка Б. Эрына) — Харошына.
  • «Стары дом» А. Казанцава (пастаноўка В. Масьлюка) — Зінаіда Сямёнаўна.
  • «Вясельле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна (пастаноўка Б. Эрына) — Атуева.
  • «Адпачынак пасьля раненьня» В. Кандрацьева (пастаноўка Г. Мушперта) — Салдатка.
  • «Блытаныя сьцежкі» («На вастрыні») К. Крапівы (пастаноўка В. Мазынскага) — Зоя Антонаўна.
  • «Вечар» А. Дударава (пастаноўка В. Мазынскага) — Ганна.
  • «Радавыя» А. Дударава (пастаноўка В. Мазынскага) — Марыя.
  • «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага (пастаноўка Б. Эрына) — Кручыніна.
  • «Рамэо і Джульета» В. Шэксьпіра (пастаноўка В. Мазынскага) — Лэдзі Капулеці.
  • «Сабака з залатым зубам» У. Савуліча (пастаноўка Валерыя Раеўскага) — Кацярына Карпаўна.
  • «Галава» І. Сідарука (пастаноўка Валерыя Мазынскага) — Бежанка.
  • «Паваліўся нехта» У. Галубка і Л. Родзевіча (пастаноўка Валерыя Мазынскага) — Магрэта.
  • «Пеўчыя» Г. Марчука (пастаноўка Мікалая Дзінава) — Жанчына з голасам.
  • «Рычард» В. Шэксьпіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) — Герцагіня Ёрская.
  • «Брат мой, Сымон» У. Рудава (пастаноўка Ўладзімера Рудава) — Пані Фохт.
  • «Макбет» В. Шэксьпіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) — Вядзьмарка.
  • «Шампань-скага!» паводле вадэвіляў А. Чэхава «Прапанова» і «Юбілей» (пастаноўка Андрэя Гузія; навэла «Юбілей») — Мярчуткіна Настасься Фёдараўна.
  • «Узлёт Артура Ўі, які можна было спыніць» Б. Брэхта (пастаноўка Валерыя Мазынскага) — Ганстэр Эмануэле Гіры.
  • «Дзіця з Батлеема» паводле «Новага Запавету» і беларускіх народных песень (сцэнар і пастаноўка Мікалая Пінігіна) — Сялянка.
  • «Стомлены д’ябал» С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) — 1-я дзеўка.
  • «Прынц Мамабук» А. Дударава (пастаноўка Валерыя Мазынскага) — Маруся.
  • «Трыбунал» А. Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысэр Венедыкт Расстрыжэнкаў)- Паліна.
  • «Вячэра» Я. Шабана (пастаноўка Ніны Піскаровай) — Васіліна.
  • «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) — Інгрыд.
  • «П’емонцкі зьвер» А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) — Урбена.
  • «Кабала сьвятош» («Мальер») М. Булгакава (пастаноўкаВалерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) — Рэнэ.
  • «Шлях у Царград» З. Косьціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) — Пані, Наркацарыца.
  • «Іванаў» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) — Аўдоцьця Назараўна.
  • «Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) — Тэкля.
  • «Хто пакахае мадам?» А. Шурпіна (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) — Мадам дэ Лату.
  • «Чарнобыльская малітва» С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы — Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысэр — Валеры Анісенка) — Жанчына.
  • «Адвечная песьня» Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) — Маці, Зіма.
  • «Белы анёл з чорнымі крыламі» Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) — Бабуля.
  • «Тры Жызэли» А. Курэйчык — Жызэль асеньняя.

Узнагароды

рэдагаваць
  • 1978 — ганаровая грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР
  • 1984 — званьне «Заслужаная артыстка БССР»
  • 1994 — ляўрэат Міжнароднага конкурса радыёспэктакляў «Суздаль-94» у Суздалі.
  • 1999 — узнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 2001 — на фэстывалі «Залаты Віцязь» (г. Тамбоў) атрымала прыз сымпатыяў гледачоў.
  • 2004 — мэдаль Францыска Скарыны
  • 2005 — прыз за найлепшую жаночую ролю на VII Міжнародным тэлевізійна-тэатральным фэстывалі «Гэты Дзень Перамогі…» (роля Паліны ў спэктаклі «Трыбунал» А.Макаёнка, г. Масква)
  • 2011 — званьне «Народная артыстка Беларусі».
  • 2012 — пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына году» ў намінацыі «Жанчына-легенда 2012»
  • Прыз за найлепшую жаночую ролю ў спэктаклі «Жанчыны Бергмана»:
    • на фэстывалі Нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску (2001 г.);
    • на фэстывалі «Славянскія тэатральныя сутрэчы» ў Бранску (2002 г.);
    • на I Міжнародным тэатральным форуме «Залаты Віцязь» (г. Масква, 2003 г.);
    • на Міжнародным фэстывалі «Тэатр. Чэхаў, Ялта» (г. Ялта, 2008 г.).

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • У 1989 годзе прымала ўдзел у запісе альбома рок-гурта «Уліс» «Краіна доўгай белай хмары».
  • У спэктаклі «Чарнобыльская малітва» гучаць беларускія народныя песьні ў яе выкананьні, якія яна запісала ад сваёй маці Веры Кірылаўны[1].
  • Яе творчасьці прысьвечаны дакумэнтальныя фільмы: «І мацярынскі чуецца напеў» (1984), «Вось такі лёс» (1994)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць