Тацяна Ганна Гальшанская

Тацяна Ганна Гальшанская (каля 1480[1]  — 1522) — літоўская князёўна з роду Гальшанскіх гербу Кітаўрус. Дачка князя Сямёна Гальшанскага і князёўны Анастасіі Збарскай. Першая жонка князя Канстантына Астроскага.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Тацяна Ганна нарадзілася ў 1480 годзе ў Гальшанах. Мела сястру Анастасію і брата Лева. У наступным пасьля яе нараджэньня годзе бацька ўспадкаваў Дубровіцкае княства і стаў луцкім старостам і маршалкам валынскім. А ў 1500—1501 гады быў гетманам вялікім літоўскім. Памёр у 1505 годзе. Тацяна пасьля сьмерці бацькі атрымала ў спадчыну частку яго зямель у тым ліку: Глуск, Гальшаны, Копысь, Раманаў, Барань.

У 1509 годзе пабралася шлюбам з 49 гадовым князем Канстантынам Астроскім. У наступным годзе ў іх нарадзіўся адзіны сын Ільля Астроскі. Тацяна Ганна Астроская памерла ў 1522 годзе. Пасьля яе сьмерці Астроскі ўзяў другі шлюб з Аляксандрай Слуцкай.

  1. ^ Профіль на Geni.com [1]  (анг.)