Аляксандра Астроская
Алякса́ндра Астро́ская (у дзявоцтве Слуцкая, з роду Алелькавічаў (1500—1556)) — літоўская князёўна, дачка слуцкага князя Сямёна Алелькавіча-Слуцкага, жонка князя Канстантына Астроскага, маці князя Канстантына-Базыля Астроскага.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | каля 1503 |
Памерла | не раней за 1556[1] |
Род | Алелькавічы[2] |
Бацькі | Сямён Слуцкі[d] Настасься Слуцкая[2] |
Дзеці | Канстанцін Васіль Астроскі[3] і Соф’я Астроская[d][3] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Астроская (неадназначнасьць).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПасьля сьмерці Тацяны Гальшанскай (12 ліпеня 1522) пры пасярэдніцтве кіеўскага мітрапаліта Ёсіфа і земскага падскарбія Багуша Багавіціновіча князь Астроскі заключыў дамову з князёўнай Анастасіяй Слуцкай аб шлюбе з дачкой Аляксандрай. 26 ліпеня 1522 г., перад ад’ездам у Менск на гаспадарскую службу, Канстантын напісаў у Вільні ліст, у якім узяў на сябе абавязак перад будучай жонкай, што ўся маёмасьць, маёнткі і землі будуць падзеленыя роўна паміж усімі нашчадкамі і ён ня будзе запісваць нешта асобна на Ільлю, сына ад першай жонкі[4].
Пазьней адбылося вясельле. Ужо ў 1528 г. Аляксандра згадваецца ў крыніцах як жонка Канстантына Астроскага і маці дваіх дзяцей.
У 1556 г. Аляксандра атрымала прывілей запачаткаваць месца ў маёнтку Сьляды. Гэта апошняя згадка ў крыніцах пра яе.
Дзеці
рэдагаваць- Канстантын Астроскі (малодшы) (1526—1608) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак валынскі і ваявода кіеўскі.
- Сафія Астроская (? — пасьля 1561) — астроская князёўна.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 331, 351.
- ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 331.
- ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 351.
- ^ Собчук В. Степанська волость та її власники (до кінця 60-х років ХVІ ст.) / Наукові записки [Національного університету «Острозька академія»]. Історичні науки. — 2011. — Вип. 18. — С. 14-41.