Тацьцяна Бубенька

беларускі археоляг

Тацьцяна Станіславаўна Бубенька (нар. 8 чэрвеня 1957, Беразіно, Менская вобласьць) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Тацьцяна Бубенька
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1957(1957-06-08) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак археоляг
Месца працы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1980). Працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі (1977—1994), загадвала сэктарам аховы помнікаў і археалёгіі Віцебскага гарвыканкаму (1994—1998). Дацэнт катэдры гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя П. М. Машэрава (з 1998 году). Дэкан факультэту падрыхтоўкі ўнівэрсытэту (2003—2012).

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Вывучае старажытныя гарадзкія і сельскія паселішчы Беларусі 9-18 ст. Абсьледвала археалягічныя помнікі ў Баранавіцкім, Бярэзінскім, Віцебскім, Мастоўскім, Пухавіцкім і Чашніцкім раёнах, выявіла больш за 20 новых помнікаў.

Праводзіла раскопкі пасаду старажытнага Клецку (1986), дзядзінцу і пасаду ў Наваградку (1991—1992, 2012), гарадзішча Камень у Лепельскім раёне (1998). Асноўным аб’ектам навуковых інтарэсаў абрала Ніжні замак у Віцебску, які дасьледуе з 1981 году. Мае таксама больш за 165 публікацый па тэме дасьледаваньняў у навуковых, навукова-папулярных і энцыкляпэдычных выданьнях.