Тафі́лаўцы (па-польску: Tofiłowce, па-падляску: Tufyłuvci[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Тафілаўцы
польск. Tofiłowce
Тафілаўцы
Былая назва: Дубічы Шляхецкія, Дубічы Тафілаўцы
Мясцовая назва: Tufyłuvci
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва: 135 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°25′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.41667° у. д. / 52.66667; 23.41667Каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°25′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.41667° у. д. / 52.66667; 23.41667
Тафілаўцы на мапе Польшчы
Тафілаўцы
Тафілаўцы
Тафілаўцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска даволі даўняга радаводу, так як ужо з 16 ст. паходзяць першыя зьвесткі пра Дубічы Мураваныя (праўдападобна ад мураванай шляхецкай сядзібы, якая тут існавала). На пачатку другой паловы 16 ст. вёску атрымаў Тэафіль Беразоўскі — ад яго імя ў народным вымаўленьні (Тафіль) пайшла сёньняшняя назва мясцовасьці[3]. У міжваенны пэрыяд Тафілаўцы прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 202 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Тафілаўцы былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя. З 1 студзеня 2004 году афіцыйна назва вёскі зьмянілася з Дубічы Тафілаўцы на Тафілаўцы[3].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Tufyłuvci svoja.org Праверана 3 траўня 2015 г.
  3. ^ а б Тафілаўцы (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 3 траўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.