Татаркавічы
вёска ў Ясенскім сельсавеце Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі
Тата́ркавічы[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Татаркавічы ўваходзяць у склад Ясенскага сельсавету. Разьмешчаная за 29 км на ўсход ад Асіпавічаў, 8 км ад чыг. ст. Ясень на лініі Асіпавічы — Бабруйск, 118 км ад Магілёва.
Татаркавічы | |
трансьліт. Tatarkavičy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Асіпавіцкі |
Сельсавет: | Ясенскі |
Насельніцтва: | 19 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2235 |
Паштовы індэкс: | 213741 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′18″ пн. ш. 28°57′49″ у. д. / 53.28833° пн. ш. 28.96361° у. д.Каардынаты: 53°17′18″ пн. ш. 28°57′49″ у. д. / 53.28833° пн. ш. 28.96361° у. д. |
± Татаркавічы |
Гісторыя
рэдагавацьПа пісьмовых крыніцах вядома ад XVI стагодзьдзя. У 1560 г. сяло ў Сьвіслацкай воласьці Менскага ваяводзтва. У 1651 сяло Татаркаўшчына ў складзе прыватнафэўдальнага ўладаньня Сьвіслач. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. Меліся карчма, вадзяны млын. У 1897 годзе ўзгадваецца драўляная Пакроўская царква. У 1913 годзе мелася народная вучэльня. У 1931 годзе мелася кузьня. Цяпер маюцца крама, клюб[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 19 жыхароў
- 2007 год — 22 жыхары, 20 двароў
- 1999 год — 40 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 69
- ^ Леніна // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 113