Тартуская мірная дамова (расейска-эстонская)
Тартускі (Юр’еўскі)[1][2] мірная дамова паміж РСФСР і Эстоніяй (па-эстонску: Tartu rahu), — дамова, падпісаная паміж Савецкай Расеяй і Эстоніяй 2 лютага 1920 году ў эстонскім горадзе Тарту (у расейскім тэксьце дамовы — Юр'еў), пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў Эстонскай вайны за незалежнасьць, у якім узброеныя сілы Эстонскай Рэспублікі пры садзейнічаньні Паўночна-Заходняй арміі, Брытанскага вайскова-марскога флёту, фінскіх, швэдзкіх і дацкіх добраахвотнікаў супрацьстаялі узброеным сілам Савецкай Расеі (зь лістапада 1918 па сьнежань 1919 году).
2 лютага 1920 году на мірнай канфэрэнцыі ў горадзе Тарту главы дэлегацыяў Эстоніі — Яан Поска і Расеі — Адольф Ёфэ падпісалі дамову, згодна якой Савецкая Расея адмовілася ад якіх-небудзь правоў на Эстонію і першай прызнала дэ-юрэ Эстонскую Рэспубліку[3]
Дамова была ратыфікавана УЦВК Савецкай Расеі ўжо 5 лютага 1920 году, Устаноўчым сходам Эстонскай Рэспублікі — 13 лютага 1920 году.[3]
Гісторыя дамовы
рэдагаваць13 красавіка 1919 году ЦК РКП(б) прыняў пастанову зьвярнуцца да Эстоніі зь мірнымі прапановамі. 15 і 25 красавіка савецкія мірныя прапановы пры пасрэдніцтве вугорскага ўраду былі перададзены Эстоніі, але яны засталіся без адказу. 20 чэрвеня 1919 году на пасяджэньні эстонскай дэлегацыі ў Парыжы (дзе тым часам праходзіла Парыская мірная канфэрэнцыя) узмацнілася меркаваньне, што для дасягненьня прызнаньня сваёй самастойнасьці Эстонія павінна пайсьці іншым шляхам, а менавіта — заключыць мір з Савецкай Расеяй. 31 жніўня 1919 году Наркамзамспраў Савецкай Расеі зноў зьвярнуўся да ўраду Эстоніі з прапановай мірных перамоў. 5 верасьня Эстонія пагадзілася пачаць мірныя перамовы з РСФСР. Перамовы пачаліся 17 верасьня 1919 гоў у Пскове і неўзабаве былі перапынены Эстоніяй (з-за наступу арміі Дзянікіна на Маскву). 5 сьнежня ў горадзе Тарту адкрылася савецка-эстонская мірная канфэрэнцыя, дзе перамовы былі зноў адноўлены. 31 сьнежня было падпісана перамір’е паміж Савецкай Рэспублікай і Эстоніяй.
Умовы дамовы
рэдагавацьПа дамове да Эстоніі, акрамя земляў на захад ад ракі Нарва, адышлі таксама:
- ізноў створаная воласьць Нарва — уключна з населенай іжорай і інгэрманляндцамі тэрыторыяў на правым беразе ракі Нарва, т. зв. Эстонскую Інгэрманляндыю (цяпер у складзе Кінгісэпскага раёну Ленінградзкай вобласьці)
- нядаўна створаныя воласьці Казе (ў 1939 годзе пераназваная ў Пійры) і Скараціна (ў 1939 годзе пераназваная ў Рая) — населенае этнічнымі расейцамі правабярэжжа Нарвы ад вусьця ракі Шчучка да Чудзкага возеру (цяпер у складзе Сланцеўскага раёну Ленінградзкай вобласьці Расеі)
- населены расейцамі і Сэту Пячорскі край (цяпер Пячорскі раён Пскоўскай вобласьці Расеі).
Бакі абавязаліся не дапускаць на сваёй тэрыторыі дзейнасьці варожых іншай краіне сілаў. З улікам таго, што да моманту падпісаньня дамовы ў Эстоніі адтуль ужо была інтэрнаваная Паўночна-Заходняя армія пад камандаваньнем Юдзеніча, РСФСР пасьля расьпусьціла на Паўднёвым фронце дывізію Эстонскіх чырвоных стралкоў. Эстонцы, якія пражывалі ў РСФСР, і расейцы ў Эстоніі атрымлівалі магчымасьць вярнуцца на радзіму. Згодна дамовы Эстонія вызвалялася ад якіх-небудзь абавязацельстваў перад РСФСР, вызвалялася ад даўгавых і іншых абавязацельстваў царскай Расеі. Па дамове РСФСР перадавала Эстоніі частку залатога запасу царскай Расеі ў памеры 11,6 тоны золата (15 мільёнаў рублёў золатам)[3], а таксама належную расейскай казьне рухомую і нерухомую маёмасьць). Эстонія атрымала права на лясную канцэсію на тэрыторыі РСФСР плошчай 1 мільён дзесяцін.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Выказваньні амбасадара Расеі ў Эстоніі да 80-годдзя Тартускай мірнай дамове цалкам адпавядаюць пазыцыі МЗС Расіі
- ^ Н. М. Межевич, «Российско-Эстонская граница: История формирования и современное значение для развития Северо-Запада России», Псковский регионологический журнал, 2007 г., № 4, стр. 139
- ^ а б в Карнатоўскі М. А.]] Борьба за Красный Петроград. — АСТ, 2004. — 606 с. — (Военно-историческая библиотека). — 5000 ас. — ISBN 5-17-022759-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Дагавор на сайце пасольства Эстоніі ў Расеі»
- Тартускі дагавор: Новы выклік для Эстоніі і Расіі(недаступная спасылка) // Novosti ERR, 02.02.2010