Гнэйс (ням. Gneis) — горная парода з сланцаватай тэкстурай, утвораная пры мэтамарфізьме магматычных (ортагнэйсы) або асадкавых (парагнэйсы) парод, паводле складу блізкая да гранітаў.

Гнэйс

Складаецца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінэралаў (біятыт, рагавая падманка, піраксэн). Дадаткі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн і інш. Колер шэры да цёмнага, сьветла-ружовы. Шчыльнасьць 2500 — 2900 кг/м³. Пашыраныя пароды найбольш старажытных участкаў зямной кары. На тэрыторыі Беларусі разам зь іншымі пародамі складаюць дакэмбрыйскі крышталічны фундамэнт.

Прыдатныя на выраб друзу, ходнікавых пліт, як абліцовачны камень.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 304. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць