Сёдэртэлье
Сёдэртэлье (па-швэдзку: Södertälje) — горад у Швэцыі, на паўднёвы захад ад Стакгольму (фактычна адно зь яго аддаленых прадмесьцяў). Цэнтар аднайменнай камуны ў лэне Стакгольм. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 год — 70 777 чалавек.
Сёдэртэлье | |||||
швэдз. Södertälje | |||||
Выгляд на Сёдэртэлье з мосту Сальтшэбрун | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1300 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Стакгольм | ||||
Камуна: | Сёдэртэлье | ||||
Плошча: | 25,84 км² | ||||
Вышыня: | 23 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 70 777 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2739,05 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 08 | ||||
Паштовы індэкс: | 151 XX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°11′39.793″ пн. ш. 17°35′56.386″ у. д. / 59.19438694° пн. ш. 17.59899611° у. д.Каардынаты: 59°11′39.793″ пн. ш. 17°35′56.386″ у. д. / 59.19438694° пн. ш. 17.59899611° у. д. | ||||
Сёдэртэлье | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.sodertalje.se |
Гісторыя
рэдагавацьГорад упершыню згадваецца ў хроніцы Адама Брэмэнскага ў 1070 годзе (спачатку ён называўся Тэлье, Tælgia у тагачаснай артаграфіі; пазьней па-швэдзку: Telge) — у гэты час гэта быў ужо важны царкоўны горад. У XVII стагодзьдзі, дзякуючы герцагу Сёдэрманляндзкаму Карлу (будучыму каралю Карлу IX), Тэлье становіцца важным гандлёвым і партовым цэнтрам. У 1622, у сувязі з узьнікненьнем на паўночны ўсход ад Стакгольму гораду Нартэлье (па-швэдзку: Norrtälje, даслоўна Паўночнае Тэлье), да назвы гораду было дададзена Söder, т. б. Паўднёвае Тэлье. У пачатку XVIII стагодзьдзя горад закранула эпідэмія чумы, а ў 1719 трэцяя частка гораду была спаленая расейцамі (але шэраг важных будынкаў, у т. л. царква Сьвятой Рагнгільды, ацалелі). Пасьля гэтых падзеяў насельніцтва Сёдэртэлье істотна скарацілася і не дасягала й 200 чалавек, але пасьля зьяўленьня ў горадзе ў 1740-х шэрагу мануфактураў, яно ўжо складала больш за 1000 чалавек. У 1806—1819 гадох быў пабудаваны Сёдэртэльскі канал, які злучаў возера Мэлярэн з Балтыйскім морам, а ў 1860 чыгунка злучыла Сёдэртэлье са Стакгольмам. Прыкладна ў гэты самы час Сёдэртэлье становіцца папулярным курортам. У пачатку XX стагодзьдзя ў горадзе разьмесьціліся буйныя фабрыкі і заводы, у т.л. машынабудаўнічыя. У 1950-я гады стары драўляны цэнтар гораду быў зьнесены. Пачынаючы з 1970-х, у сувязі з прамысловым ростам, гораду была патрэбная працоўная сіла, якую пачынаюць вэрбаваць спачатку ў Норляндзе, а потым — у Фінляндыі, Грэцыі, Італіі, Югаславіі. Пазьней да іх дадаліся ўцекачы з Сырыі й Іраку, і напачатку XXI стагодзьдзя 39% сёдэртэльцаў мелі замежнае паходжаньне.
Славутасьці
рэдагаваць- Царква Сьвятой Рагнгільды (XII ст.)
- Этнаграфічны музэй Турэчэльбэргет (па-швэдзку: Torekällbergets Museum)
- Музэй гораду
- Музэй навукі і экспэрымэнтаў Tom Tits Experiment
- Сёдэртэльскі канал
- S/S Ejdern — адзін з найстарэйшых у сьвеце параходаў
Асобы
рэдагаваць- Б’ёрн Борг — тэнісіст
- Ян Гію — журналіст і пісьменьнік
- Рыкард, Люіс і Пэр Гэрэйс — пераможцы конкурсу Эўрабачаньне-1984
Галерэя
рэдагаваць-
Царква Сьвятой Рагнгільды
-
Стуртор’ет — галоўны пляц гораду
-
Драўляны будынак на пляцы Турэчэльбэргетс торг
-
Развадныя масты на Сёдэртэльскім канале
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСёдэртэлье — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў