Конкурс песьні Эўрабачаньне-1984

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1984» стаў 29-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 5 траўня 1984 году ў горадзе Люксэмбург (Люксэмбург) на сцэне Муніцыпальнага тэатру. Грэцыя і Ізраіль (па чыньніку супадзеньня даты конкурсу зь мясцовым рэлігійным сьвятам) вырашылі ня ўдзельнічаць у конкурсе, аднак Ірляндыя вярнулася ў лік удзельнікаў, і іх колькасьць склала 19 краін. Гран-Пры атрымала трыё Herreys зь песьняй «Diggi-loo-diggi-lei», якое прадстаўляла Швэцыю. Другое месца заняла ірляндка Лінда Марцін, будучая пераможца конкурсу 1992 году.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1984
Дата 5 траўня
Вядоўцы Дэзырэ Носбуш
Тэлеканал гаспадароў RTL
Месца Люксэмбург, Люксэмбург
Пераможная песьня «Diggi-loo diggy-ley» (Швэцыя)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 19
Сыход Грэцыя
Ізраіль
1983        1985

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
1   Швэцыя Herreys Diggi-loo diggy-ley 145 1
9   Ірляндыя Лінда Марцін Terminal '3' 137 2
4   Гішпанія Bravo Lady, lady 106 3
10   Данія Hot Eyes Det' lige det 101 4
8   Бэльгія Jacques Zegers Avanti la vie 70 5
18   Італія Alice and Battiato I treni di Tozeur 70 5
6   Вялікабрытанія Belle and the Devotions Love games 63 7
3   Францыя Annick Thoumazeau Autant d’amoureux que d'étoiles 61 8
16   Фінляндыя Kirka Hengaillaan 46 9
2   Люксэмбург Sophie Carle 100% d'amour 39 10
19   Партугалія Maria Guinot Silêncio e tanta gente 38 11
15   Турэччына Bes Yil Önce, On Yil Sonra Halay 37 12
14   ФРН Mary Roos Aufrecht geh’n 34 13
11   Нідэрланды Maribelle Ik hou van jou 34 13
7   Кіпр Andy Paul Anna Mari-Elena 31 15
17   Швайцарыя Rainy Day Welche Farbe hat der Sonnenschein 30 16
5   Нарвэгія Dollie de Luxe Lenge leve livet 29 17
12   Югаславія Vlado and Isolda Ciao amore 26 18
13   Аўстрыя Anita Einfach weg 5 19

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1984сховішча мультымэдыйных матэрыялаў