Сярэдняя

вёска ў Шаршунскім сельсавеце Менскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Сярэ́дняя[3] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н8965. Сярэдняя знаходзіцца за 21 км ад Менску. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавету.

Сярэдняя
трансьліт. Siaredniaja
Першыя згадкі: 1858
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Шаршунскі
Насельніцтва
колькасьць: 23 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 10
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223048[2]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′37.862″ пн. ш. 27°24′3.330″ у. д. / 54.22718389° пн. ш. 27.400925° у. д. / 54.22718389; 27.400925Каардынаты: 54°13′37.862″ пн. ш. 27°24′3.330″ у. д. / 54.22718389° пн. ш. 27.400925° у. д. / 54.22718389; 27.400925
Сярэдняя на мапе Беларусі ±
Сярэдняя
Сярэдняя
Сярэдняя
Сярэдняя
Сярэдняя
Сярэдняя

Гісторыя

рэдагаваць

У 1858 годзе вёска маёнтку Мануйлы, 37 жыхароў мужчынскага полу, ва ўладаньні Тукалы, у Радашкавіцкай воласьці Менскага павету. У 1870 г. вёска — цэнтар сельскай грамады, у склад якой уваходзілі 6 вёсак. У 1897 г. 17 гаспадарак, 112 чалавек. Зь лютага да сьнежня 1918 г. акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. Зь ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. — войскамі Польскай Рэспублікі. У 1919 годзе ўключаная ў склад БССР. У 1921 годзе складалася з 21 гаспадаркі, 130 чалавек. 20 жніўня 1924 году вёска ўключаная ў склад Шаршунскага сельсавету Заслаўскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). У 1924 г. працавала пачатковая школа. У 1926 годзе ў вёсцы 27 двароў, 152 жыхары. З 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі, загінулі 9 жыхароў. З 8 жніўня 1959 году ў Менскім раёне, з 20 студзеня 1960 году ў Рагаўскім сельсавеце. У 1997 г. складалася з 16 двароў, 32 жыхары, у саўгасе «Савецкі» (цэнтар — в. Шаршуны). У 1963 г. на брацкіх могілках 101 партызанскай брыгады «Штурмавая» пастаўлены помнік. Каля вёскі помнік у гонар партызанскай брыгады «Штурмавая», дзе ў Вялікую Айчынную вайну базіраваўся яе штаб.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2012 год — 10 двароў, 23 жыхары[1]
  • 2010 год — 20 жыхароў
  • 1999 год — 31 жыхар
  1. ^ а б Сярэдняя // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 463
  2. ^ Алфавитный список улиц по Средняя Белпошта (рас.)
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 317