Сяргей Чэрачань
Сярге́й Уладзі́меравіч Чэрачань (нар. 8 траўня 1985, Крычаў, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 году[1].
Сяргей Чэрачань | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
8 траўня 1985 (39 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 8 траўня 1985 году ў горадзе Крычаве Магілёўскай вобласьці БССР. Вырас і вучыўся ў Магілёве, скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасьці «Шматканальныя сыстэмы тэлекамунікацыяў».
У 2004—2005 гадах быў старшынёй маладзёжнага грамадзянскага аб’яднаньня «Разьвіцьцё». Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Інфармацыйны Спэктар». Генэральны дырэктар групы кампаніяў «Дыаяен».
У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але ня быў абраны. З 2017 году старшыня Савету Беларускага рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднаньня «Дыпляматыя».
Прэзыдэнцкая кампанія 2020
рэдагаваць12 студзеня 2020 году на паседжаньні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэньне пра вылучэньне кандыдата ў прэзыдэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань[2].
Крытыка
рэдагавацьСустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў абраньне новага кіраўніцтва БСДГ. Былы сябра Камуністычнай партыі Беларусі Чэрачань, на думку Рымашэўскага, — гэта шлях да ліквідацыі партыі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ змяніў бізнесмен Сяргей Чэрачэнь // Наша Ніва, 3 лістапада 2018 г. Праверана 3 лістапада 2018 г.
- ^ Пераемнік Шушкевіча будзе вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты Радыё Свабода Праверана 2020-02-01 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСяргей Чэрачань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт вылучэнца ў прэзідэнты Беларусі Сяргея Чэрачня
- Партию БСДГ возглавил Сергей Черечень
- Deutsche Welle: Шушкевич покинул пост главы оппозиционной партии Беларуси
- Недавний коммунист заменил Шушкевича у руля социал-демократов
- Станислав Шушкевич перестал быть главой парламентской оппозиции в Белоруссии
- Станислав Шушкевич покинул пост главы БСДГ
- Бизнесмен, бывший коммунист, готовый принять лидерство в партии от Шушкевича, рассказал зачем ему это нужно