Віталь Рымашэўскі

беларускі палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рымашэўскі.

Віта́ль Анато́льевіч Рымашэ́ўскі (нар. 3 сакавіка 1975; Бабруйск, Магілёўская вобл., цяпер Беларусь) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, сустаршыня «Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі».

Віталь Рымашэўскі
Сустаршыня партыі БХД
2009 — цяперашні час
Сустаршыня аргкамітэту партыі БХД
2005 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 сакавіка 1975 (49 гадоў)
Бабруйск, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Партыя: БХД
Адукацыя: БДПА (інжынэр-будаўнік)

Грамадзкая й палітычная дзейнасьць

рэдагаваць

Прафэсійна займаецца палітыкай з 1996 году. З 1996 году — член Каардынацыйнай Рады «Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў». У 2002—2004 гадах — член Прэзыдыюма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадзкіх арганізацыяў «Рада». Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Нямеччыне на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіраваньня ў інстытуце «Саюз грамадзкага кіраваньня», вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаваньне ФРН[1]. У 2010 годзе Віталь Рымашэўскі прымаў удзел у выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Дзейнасьць у БХД

рэдагаваць

З 2005 году займаецца аднаўленьнем партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя». Сустаршыня аргкамітэту — з 2005, сустаршыня партыі — з сакавіка 2009.

Адзін з кіраўнікоў кампаніі «У абарону свабоды сумленьня і веравызнаньня у Беларусі», у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысьціянаў.

У партыі Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага аддзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты, зьяўляецца кіраўніком Менскай арганізацыі БХД.

У траўні 2009 году быў абраны патэнцыйным кандыдатам ад БХД на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Віталь Рымашэўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў