Сяргей Параджанаў
Сяргéй Параджа́наў (Саркіс Параджанян; па-армянску: Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան, па-грузінску: სერგეი სერგო ფარაჯანოვი; 9 студзеня 1924, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР — 21 ліпеня 1990, Эрывань, Армянская ССР, СССР) — савецкі, армянскі і ўкраінскі кінарэжысэр, сцэнарыст. Народны артыст Украінскай ССР (1990), народны артыст Армянскай ССР (1990). Адзін з прадстаўнікоў хвалі «ўкраінскага паэтычнага кіно». Паклаў пачатак жанру каляжу ва ўкраінскім выяўленчым мастацтве, які стварыў на аснове канцэптуалізму[8].
Сяргей Параджанаў | |
арм. Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան | |
Імя пры нараджэньні | Саркіс Гаўсэпі Параджанян |
---|---|
Дата нараджэньня | 9 студзеня 1924[1][2][3] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 ліпеня 1990[1] (66 гадоў) або 21 ліпеня 1990[5] (66 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
Месца пахаваньня | Пантэон геніяў армянскага духу, Ерэван |
Грамадзянства | СССР |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст, кампазытар |
Навуковая сфэра | кінэматограф[6], выяўленчае мастацтва[7] і фільм[7] |
Гады дзейнасьці | 1951—1990 |
Жанры | Савецкая новая хваля[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0660886 |
Сайт | parajanov.com (анг.) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 9 студзеня 1924 году ў Тбілісі (Грузінская ССР).
Навучаўся на вакальным аддзяленьні Тбіліскай кансэрваторыі, у Тбіліскім інстытуце інжынэраў транспарту. Скончыў рэжысэрскі факультэт Усесаюзнага інстытуту кінэматаграфіі (1952). У 1949 годзе пераехаў у Кіеў, дзе пачаў працаваць асістэнтам рэжысэра, потым рэжысэрам кінастудыі імя А. Даўжэнкі. Творы Параджанава вызначаюцца яркасьцю і экспрэсыўнасьцю рэжысэрскага бачаньня, багацьцем выяўленчай фантазіі, мэтафарычнасьцю, сымбалічнасьцю, узвышанай паэтычнасьцю, жывапіснасьцю, свабодным выкарыстаньнем розных нацыянальна-этнічных традыцыяў («Цені забытых продкаў», 1965; «Колер граната», 1969; «Легенда аб Сурамскай цьвердзі», 1984; «Ашык-Керыб», 1989)[9]. Ягоныя фільмы неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на прэстыжных міжнародных кінафэстывалях. Творчасьць Параджанава прызнана адной з вяршыняў бессюжэтнага паэтычнага кінэматографу[10].
Значная частка творчай біяграфіі Сяргея Параджанава зьвязаная з Украінай. Ва Украіне зьняў фільмы «Наталія Ужвій», «Золоті руки», «Думка» (всі — 1957), «Перший парубок» (1958), «Українська рапсодія» (1961) «Квітка на камені» (1962, у суаўтарстве з Анатолем Слісарэнкам)[11].
У 1965—1968 гадах Параджанаў разам зь іншымі вядомымі дзеячамі ўкраінскай навукі і культуры пратэставаў супраць масавых палітычных арыштаў ва Ўкраіне і зьвяртаўся ў вышэйшыя партыйныя і дзяржаўныя органы з просьбай высьветліць прычыны перасьледу ўкраінскай інтэлігенцыі і заклікаў да адкрытых судоў, забясьпечыць справядлівасьць судаводзтва. Ён неаднаразова заклікаў да свабоды слова ў прэсе. Пасьля пераследу і спробы пазьбегнуць арышту ён быў вымушаны зьехаць у Армэнію[12].
У 1971 годзе вярнуўся ў Кіеў. 17 сакавіка 1973 года ён быў арыштаваны і асуджаны да пяці гадоў пазбаўленьня волі за гомасэксуальнасьць, хаця ў абвінавачаньні былі артыкулы «як за спэкуляцыю», так і «за ўкраінскі нацыяналізм». Хутка быў знойдзеная «ахвяра гвалту» — Вараб’ёў, член КПСС. Дарэчы, Вараб’ёў адзіны пагадзіўся даць адкрыта паказаньні супраць Параджанава. Іншыя адмовіліся. І адзін з іх — архітэктар, Міхаіл Сенін — перарэзаў сабе вены пасьля размовы ў кіеўскім КДБ[13].
25 красавіка 1974 года Параджанаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму ў Лук’янаўскай турме і папраўчай калёніі ў Перавальску. «Гомасэксуальны» артыкул не даваў яму шанцаў выжыць. Аднак у турме ён стаў вялікім аўтарытэтам[14].
Важную ролю ў вывальненьні С. Параджанава адыграла Лілія Брык: муж ейнай сястры Эльзы Трыале Люі Арагон падчас візыту ў Маскву ва ўрадавай ложы Вялікага тэатру папрасіў асабіста Брэжнева вызваліць артыста. Па словах сына Сурэна, да вызваленьня Параджанава далучылася і Amnesty International. Толькі на падставе міжнароднай кампаніі пратэсту (звароты з подпісамі Франсуа Труфо, Жан-Люка Гадара, Фэдэрыка Феліні, Лукіна Вісконці, Рабэрта Расэліні, Мікелянджэлё Антаніёні) С. Параджанаў быў вызвалены 30 сьнежня 1977 года[15].
20 ліпеня 1990 году памёр ад раку ў Эрывані. Параджанаў быў пахаваны 25 ліпеня ў Пантэоне геніяў армянскага духу разам з Арамам Хачатуранам, Фрунзікам Мктрянам, Уільямам Сараянам і іншымі вядомымі дзеячамі мастацтва, літаратуры і навукі Армэніі[16].
У 1991 годзе ў Эрывані быў адкрыты Дом-музей Параджанава, дзе выстаўляюцца творы мастака, у тым ліку зробленыя ў лягерах і турмах[17].
Творчасьць
рэдагавацьФільмаграфія
рэдагаваць- 1951 — Малдаўская казка
- 1954 — Андрыеш
- 1957 — Думка
- 1958 — Перший хлопец
- 1959 — Натальля Ужвій
- 1960 — Залатыя рукі
- 1961 — Украінская рапсодыя
- 1962 — Кветка на камені
- 1964 — Цені забытых продкаў
- 1966 — Кіеўскія фрэскі
- 1968 — Дзеці Камітасу
- 1969 — Колер граната (Саят-Нова)
- 1969 — Акоп Аўнатанян
- 1984 — Легенда пра Сурамскую цьвердзь
- 1986 — Арабэскі на тэму Пірасмані
- 1988 — Ашык-Керыб
- 1990 — Споведзь (не завершаны, арыгінальны нэгатыў уключаны ў фільм «Параджанаў. Апошняя вясна» (1992))[18].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Sergey Yosifovich Paradzhanov // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Sergej Paradžanov // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ^ Sergej Paradschanow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119251302 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Петрова О. Мистецтвознавчі рефлексії: історія, теорія та критика образотв. мистецтва 70-х років ХХ ст. — початку ХХІ ст. К.: ВД «КМ Академія», 2004, 279—284.
- ^ Тримбач С. В.. Параджанов Сергій Йосипович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2011. — Т. 8: Па — Прик. — С. 58.
- ^ Ирина Миличенко. Сын кинорежисера Сергея Параджанова Сурен: «На суде потерпевший сказал…» // Бульвар Гордона. — К., 2016. — № 1 (557). — янв. — С. 1, 8—11.
- ^ О. Мусієнко. Митець і влада. Параджанов: зміна долі // Мистецтвознавство України: зб. наук. пр. АМУ; [редкол.: А Чебикін (голова) та ін.]. — К.: СПД Кравчук В. К., 2003. — Вип. 3. — С. 194—201.
- ^ Бажан О. Проблеми взаємовідносин партійно-радянського керівництва і літературно-мистецької інтелігенції в 1960-80 рр. // Краєзнавство. — 2000.
- ^ Дмитрий Волчек, Опустошенный маэстро — Радио Свобода (24.12.2012), https://www.svoboda.org/a/24803217.html
- ^ Сергій Параджанов / М. П. Загребельний. — Київ: Укрвидавполіграфія, 2018.
- ^ Сергій Параджанов: 15 років смерті, BBC Ukrainian.com, https://www.bbc.com/ukrainian/entertainment/story/2005/07/050721_paradzanov_anniv
- ^ Тримбач С. В.. Параджанов Сергій Йосипович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2011. — Т. 8: Па — Прик. — С. 58.
- ^ Тримбач С. В.. Параджанов Сергій Йосипович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2011. — Т. 8: Па — Прик. — С. 58.
- ^ Steffen, James. The Cinema of Sergei Parajanov. — Madison: University of Wisconsin Press, 2013.