Яўген Шабан
Яўге́н Пятро́віч Шаба́н (29 сьнежня 1936, в. Калодзіна, Пастаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 30 ліпеня 1982, Віцебск) — беларускі драматург, паэт, актор, рэжысэр.
Яўген Шабан | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 сьнежня 1936 |
Памёр | 30 ліпеня 1982 (45 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, паэт, рэжысэр, актор |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 29 сьнежня 1936 году ў в. Калодзіна Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і. У 1958 годзе скончыў акторскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Працаваў акторам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатру імя Я.Коласа ў Віцебску (1958—1965), рэжысэрам студыі Беларускага тэлебачаньня (1965—1976). У 1976—1980 гадох — загадчык літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру імя Я.Купалы.
Памёр 30 ліпеня 1982 году ў Віцебску. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках[1].
Творчасьць
рэдагавацьЛітаратурную працу пачаў у 1960 годзе. Выдаў зборнікі вершаў «Нарачанка» (1969), «Чырвоныя сумёты» (1977). Аўтар п’ес «Ракіроўка» (1975), «Прад’явіце пропуск» (1975), «Сіні сьнег» (пастаўлена ў 1975), «Шрамы» (апублікавана і пастаўлена ў 1977), «Чалавек зь легенды» (з І. Ражковым, апублікавана і пастаўлена ў 1978), «Востраў Алены» (апублікавана і пастаўлена ў 1982), лібрэта тэлеопэры «Ранак» (пастаўлена ў 1968), сцэнарыю тэлефільму «І сьмех, і бяда» (пастаўлены ў 1973), тэлеспэктаклю «Вячэра» (пастаўлены ў 1980).
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Яўген Пятровіч Шабан // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — 684с.;іл. с. — ISBN 985-11-0022-6
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|