Сярге́й Міха́йлавіч Клішэ́віч (нар. 23 верасьня 1990, Менск) — дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, адзін з кіраўнікоў БРСМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Клішэвіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII скліканьня
6 сьнежня 2019 г. — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Першы сакратар Менскага гарадзкога камітэту БРСМ
2017 — 2019
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Другі сакратар ЦК БРСМ
2015 — 2017
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 верасьня 1990 (34 гады)
Менск
Камуністычная партыя Беларусі:
Дзеці: 2
Адукацыя: Гістарычны факультэт БДУ, Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Узнагароды:
Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, магістратуру і асьпірантуру гістарычнага факультэта БДУ, Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

У БДУ навучаўся разам з будучым грамадзкім дзеячом Эдуардам Пальчысам і журналістам Кастусём Шыталем.[1] У студэнцкія часы далучыўся да БРСМ, удзельнічаў у акцыях супраць незалежных СМІ, у 2010 г. быў назіральнікам на прэзыдэнцкіх выбарах[1].

У 2011 годзе абраны лідэрам арганізацыі БРСМ у БДУ. У 2013 годзе пераведзены на пасаду галоўнага спэцыяліста аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі Менскага гарвыканкама.

У 2015 годзе абраны другім сакратаром Цэнтральнага камітэту БРСМ. 7 лістапада 2016 г. удзельнічаў у патасоўцы з палітыкам Зьмітром Дашкевічам падчас адкрыцьця помніка Леніну[1].

У 2017 г. абраны першым сакратаром Менскага гарадзкога камітэта БРСМ.

У 2019 г. стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня па 97-й Кастрычніцкай выбарчай акрузе (Менск).

Палітычная пазыцыя

рэдагаваць

Сябра Камуністычнай партыі Беларусі.

Увесну 2020 г., падчас першай хвалі пандэміі каранавірусу COVID-19, выступаў супраць увядзеньня карантына ў Беларусі[2].

Выказваньні і дзеяньні падчас перадвыбарчай кампаніі і пратэстаў 2020 году

рэдагаваць

Падчас кампаніі па выбарах Прэзыдэнта Беларусі ў 2020 г. і масавых пратэстаў, што пачаліся пасьля выбараў, С. Клішэвіч адзначыўся шэрагам заяваў і ініцыятываў, якія атрымалі розгалас у СМІ.

С. Клішэвіч удзельнічаў у агітацыйнай кампаніі на карысьць А. Лукашэнкі[3], выступаў з крытыкай апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты[4], абвінавачваў ЗША ў арганізацыі інфармацыйнай вайны супраць Беларусі[5][6].

20 жніўня 2020 г., пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і гвалтоўных разгонаў масавых акцый пратэстаў, што пасьледвалі за імі, С. Клішэвіч удзельнічаў у роварным прабегу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Падчас акцыі С. Клішэвіч непрыстойным жэстам публічна абразіў аўтамабілістаў, якія сыгналілі і асуджалі яго[7].

У сьнежні 2020 г. С. Клішэвіч выступіў у СМІ з спробай дыскрэдытацыі беларускага бел-чырвона-белага сьцяга[8]

Жанаты, мае сына і дачку.

  1. ^ а б в Пять фактов о лидере БРСМ, который набросился на Дашкевича — naviny.by, 8 лістапада 2016 г.
  2. ^ Дэпутат: асноўная сацыяльная падтрымка ў Беларусі — магчымасць працаваць — Эўрарадыё, 1 траўня 2020 г.
  3. ^ «Колькі вам заплацілі?» Як дэпутат Клішэвіч і сябры БРСМ перашкаджалі журналісту Свабоды весьці стрым зь пікету ў падтрымку Лукашэнкі — Радыё Свабода, 5 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ Дэпутат Клішэвіч: Некаторыя кандыдаты хочуць уцягнуць краіну ў вечны палітычны хаос(недаступная спасылка)
  5. ^ Дэпутат Клішэвіч: Падпісныя чэргі і ланцугі салідарнасці былі арганізаваныя актывістамі «Зубра»(недаступная спасылка) — Наша Ніва, 22 чэрвеня 2020 г.
  6. ^ Дэпутат Клішэвіч: Людзей цікавіць не палітыка, а рэальныя жыццёвыя пытанні — Наша Ніва, 31 ліпеня 2020 г.
  7. ^ Дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч паказвае фак аўтамабілістам на праспекце ў цэнтры Мінска ФОТА — Наша Ніва, 20 жніўня 2020 г.
  8. ^ Круглый стол в «СБ»: как противостоять героизации нацизма и символики его приспешников? — Советская Белоруссия, 8 сьнежня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць